Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі — кааліцыя апазіцыйных палітычных партый Беларусі.

Гісторыя

У лістападзе 2004 ў Літве прадстаўнікамі Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» і Народнай кааліцыі «5+» было падпісана пагадненне аб стварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады.

2627 мая 2007 адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. На ім была прынятая «Малая Канстытуцыя Беларусі», «Эканамічная платформа» і «Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі». Сустаршынямі АДС былі абраныя тагачасны лідар Партыі БНФ Вінцук Вячорка (адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную і міжнародную працу), лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (адказны за распрацоўку пазітыўнай альтэрнатывы), лідар Партыі камуністаў Беларускае Сяргей Калякін (адказны за структурнае будаўніцтва), лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч (адказны за выбарчыя кампаніі). У Палітычную Раду АДС увайшлі прадстаўнікі буйных партый Беларусі, грамадскага сектара, творчай інтэлігенцыі, прадпрымальнікаў.

9 сакавіка 2008 «Малады Фронт», спасылаючыся на ідэйнае і структурнае раз’яданне суб’ектаў АДС[1], выйшаў са складу кааліцыі[2].

27 кастрычніка 2008 Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» заявіла пра спыненне дзеяння дамовы аб стварэнні АДС, матывуючы гэта адыходам часткі суб’ектаў АДС ад прынцыпаў фармавання кааліцыі[3].

Пасля самаліквідацыі АДС былы сайт кааліцыі UDF.BY працягнуў працу ўжо як не палітычны рэсурс, а як незалежны СМІ.

Члены

  • Аб’яднаная грамадзянская партыя
  • Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
  • Беларуская партыя жанчын «Надзея»
  • Беларуская партыя працоўных
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
  • Кампанія «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва»
  • Рух «За Свабоду»

Зноскі

  1. “Малады фронт” абраў лідэраў і прыняў стратэгію дзеяньня. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2009. Праверана 30 красавіка 2013.
  2. «Малады фронт» выйшаў з Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2008. Праверана 26 мая 2022.
  3. Дамова аб утварэнні АДС спыніла сваё дзеянне. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2009. Праверана 30 красавіка 2013.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.