Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне (ААП) — метадалогія праграмавання, заснаваная на прадстаўленні праграмы ў выглядзе сукупнасці аб’ектаў, кожны з якіх з’яўляецца асобнікам (экзэмплярам) пэўнага класа, а класы арганізаваны іерархічна.

Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне выкарыстоўвае ў якасці базавых элементаў аб’екты, а не алгарытмы.

Структураванне праграмы здзяйсняецца разбіваннем яе на спецыяльныя модулі, якія аб’ядноўваюць даныя і працэдуры іх апрацоўкі. Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне базіруецца на паняцці абстрактных тыпаў даных. Любы доступ да іх можа быць атрыманы толькі шляхам выкарыстання модуля.

Літаратура

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклопедыкс, 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.