«Аб’еднаньне» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Тыраж |
«Аб'еднаньне» — штоквартальны часопіс, які выдаваўся ў Лондане ў 1948—1966(?) Хрысціянскім аб'яднаннем беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі. Паводле вызначэння рэдакцыі — «антыкамуністычнае перыядычнае англа-беларускае выданне». Змяшчаў матэрыялы на беларускай і англійскай мовах. Заснавальнік і рэдактар А. Варава.
Распаўсюджваўся сярод беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Канадзе. Змяшчаў даследаванні і архіўныя матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, весткі з жыцця эмігрантаў, вёў палеміку з афіцыйнымі савецкімі выданнямі па пытаннях нацыянальнай палітыкі, ідэалогіі. Падтрымліваў ідэі і дэкларацыі Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і 2-га Усебеларускага кангрэса (1944).
Сярод аўтараў Віктар Астроўскі і Радаслаў Астроўскі, А. Варава, Ю. Жывіца, А. Салавей.
Выйшла больш за 100 нумароў.
Літаратура
- Пранчак, Л. І. «Аб'еднанне» / Л. І. Пранчак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 10.