Горад
Абілін
Abilene
Сцяг
Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Тэйлар
Каардынаты
32°26′47″ пн. ш. 99°44′44″ з. д.
Мэр
Норм Арчыбальд
Заснаваны
Горад з
Плошча
286.5 км²
Вышыня цэнтра
524 м
Насельніцтва
  • 125 182 чал. (1 красавіка 2020)[1][2]
Шчыльнасць
425.8 чал./км²
Агламерацыя
158 063 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 325
Паштовыя індэксы
79601–79608 і 79697–79699
Афіцыйны сайт
abilenetx.com (англ.)
Абілін на карце ЗША
Абілін (Тэхас) (ЗША)
Абілін (Тэхас)

Абілін (англ.: Abilene) — горад у ЗША, размешчаны ў цэнтральнай частцы штата Тэхас на рацэ Элм-Крык (прыток ракі Бразас). Адміністрацыйны цэнтр графства Тэйлар. Насельніцтва 115,3 тыс. жыхароў (2004), з прыгарадамі — 130,0 тыс. (2004). Плошча горада — 286,5 км².

Тэрыторыя сучаснага Абіліна пачала ўпершыню асвойвацца белымі пасяленцамі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у асноўным паляўнічымі на бізонаў і арміяй, якая заснавала форт Фантом-Хіл. У 1881 годзе быў створаны чыгуначны вузел Тэхаска-Ціхаакіянскай чыгункі, якая дала пачатак паселішчу (статус горада з 1882 г.), названаму ў гонар Абіліна ў штаце Канзас, тагачаснаму цэнтру жывёлагадоўлі. Пасля буму 1920—1930-х гг. горад пачаў эканамічна слабець, і толькі стварэнне базы ВПС ЗША ў 1953 годзе дапамагло спыніць заняпад горада.

Цэнтр важнага сельскагаспадарчага раёна і нафтаздабычы.

Клімат

Клімат Абіліна
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 32,2 34,4 36,6 40,0 42,7 43,3 43,3 43,8 41,6 39,4 33,3 31,6 43,8
Сярэдні максімум, °C 13,7 15,8 20,3 25,1 29,2 32,5 34,5 34,4 30,4 25,1 19,0 13,8 24,5
Сярэдні мінімум, °C 0,6 2,6 6,7 11,1 16,3 20,3 22,2 22,0 17,8 12,4 6,1 1,0 11,6
Абсалютны мінімум, °C −22,7 −21,6 −12,7 −3,8 0,5 6,6 12,2 8,8 3,3 −5 −10,5 −21,6 −22,7
Норма ападкаў, мм 25 34 43 41 80 90 47 65 56 75 35 31 629
Крыніца: NWS

Крыніцы

  1. Explore Census Data – Abilene city, TexasБюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 9 лістапада 2021.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.