Абу Тахсін Аль-Салхі | |
---|---|
أبو تحسين الصالحي | |
Мянушка | Ястрабіныя вочы, Шэйх снайпераў |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 2017 (64 гады) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | Ірак/ Армія Махдзі/ Сілы народнай мабілізацыі |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Ірака |
Гады службы |
1973—2003 (УС Ірака) 2003—2017 (апалчэнне) |
Бітвы/войны | Вайна Суднага дня, Другая іракска-курдская вайна, Ірана-іракская вайна, Вайна ў Персідскім заліве, Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку |
Абу Тахсін Аль-Салхі, таксама ёсць варыянт Аль-Саліх (араб. أبو تحسين الصالحي; 1953 — 29 верасня 2017) — іракскі снайпер, добраахвотнік апалчэння «Сілы народнай мабілізацыі», удзельнік некалькіх ваенных канфліктаў. Яму прыпісваюць забойства больш за 384 баевікоў ІДІЛ, за што ён атрымаў мянушкі «Шэйх снайпераў» (араб. الشيخ القناصة) і «Ястрабіныя вочы» (араб. عيون الصقر)[1]. Галоўнай зброяй Аль-Салхі была аўстрыйская вінтоўка Steyr Mannlicher[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1953 годзе ў сям’і шыітаў пад імем Алі Джыяд Абаід Аль-Саліх (араб. علي جياد عبيد الصالحي), аднак пазней стаў вядомы пад псеўданімам «Ястрабінае вока» або пад тэкнанімам Абу Тахсін. У пачатку 1970-х ён паехаў у Кувейт на заробкі, дзе працаваў пастухом кароў і вярблюдаў. Пры сабе Аль-Салхі меў французскую вінтоўку, з якой ахоўваў статак і ў некаторых выпадках нават абараняў сябе ад злачынцаў. Дзякуючы гэтаму ён асвоіў навыкі стральбы.
У 1973 годзе Аль-Салхі адправіўся на павышэнне стралковых навыкаў у Савецкі Саюз, праходзячы курсы ў трэніровачным лагеры на тэрыторыі БССР[3].
Ужо праз некалькі месяцаў ён вярнуўся ў Ірак, а неўзабаве, у кастрычніку, з прычыны пачатку вайны Суднага дня, у складзе 5-й горнай брыгады арміі Ірака быў раскватараваны на Галандскіх вышынях у Сірыі, дзе ваяваў з ізраільскімі войскамі. У 1974 годзе ён прыняў удзел у другой курдска-іракскай вайне, у 1980-х — у ірана-іракскай, а пазней — у вайне ў Персідскім заліве. Увесну 2003 года Аль-Салхі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з войскамі кааліцыі на чале з ЗША, якія ўварваліся ў Ірак. Пасля падзення рэжыму Садама Хусейна далучыўся да паўстанцкага руху, а менавіта групоўкі «Армія Махдзі», што выступіла супраць акупацыйных сіл і новага ўрада краіны. У 2014 годзе ён перайшоў у Ліва Алі Аль-Акбар, якая пазней увайшла ў склад Сіл народнай мабілізацыі, дзе Аль-Салхі і праявіў свае снайперскія навыкі, змагаючыся з баевікамі ІДІЛ. У яго мелася 384 пацверджаных забойства.
29 верасня 2017 года быў забіты падчас наступлення на Хавіджу[1]. Пахаванне Аль-Салхі адбылося 30 верасня[1].
Сям’я
Меў адзінаццаць дзяцей: пяць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў.
Гл. таксама
- Абу Азраіль
- Харыт Аль-Судані
- Салам Джасем Хусейн
- Джуба (снайпер)
Зноскі
- 1 2 3 Anti-IS 'sheikh sniper' killed in battle for Iraq's Hawija . Gulf Times (30 верасня 2017). Праверана 1 October 2017.
- ↑ ISIS killer: Iraqi sniper Abu Tahseen claims to have shot 173 terrorists in video . News.com.au (31 сакавіка 2016). Праверана 1 October 2017.
- ↑ 63-year-old Iraqi sniper says he has killed 321 Isis fighters since 2015 . International Business Times (25 лютага 2017). Праверана 1 October 2017.