Абулькасім Ахмедзадэ Лахуці
перс.: ابوالقاسم لاهوتی
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1887(1887-10-12) ці 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1957(1957-03-16)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Cecilia Banu[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»
Герой Таджыкістана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абулькасім Ахмедзадэ Лахуці (12 кастрычніка 1887, Керманшах, Іран — 16 сакавіка 1957, Масква) — таджыкскі паэт і палітычны дзеяч, класік таджыкскай літаратуры. Нацыянальны герой Таджыкістана.

Біяграфія

Яго першая паэма была надрукаваная, калі паэту было 18 гадоў, у Калькуце ў газеце «Habl al-Mateen». Заняўся палітыкай, атрымаў сярэбраны медаль ад Сатар-хана. Вывучаў багаслоўе, але потым з’ехаў у Балгарыю, дзе пісаў паэтычныя творы на мусульманскую тэматыку. Вярнуўшыся ў Іран, служыў у арміі, атрымаў званне капітана.

Пасля вынясення яму смяротнага прысуду судом у Куме, Лахуці ўцякае ў Турцыю, але неўзабаве вяртаецца і ўступае ў паўстанцкую армію шэйха Мухамеда Хіябані ў Тэбрызе. Паўстанцы пацярпелі паражэнне, паэт быў абвешчаны па-за законам, але здолеў збегчы ў Баку.

Жывучы ў Нахічэвані захапляецца камуністычнымі ідэямі. Ажаніўшыся з расійскай паэтэсай Цэцыліяй Бану і адчуўшы немагчымасць здзяйснення дзяржаўнага перавароту супраць іранскіх уладаў, у 1922 годзе эміграваў у Савецкі Саюз.

Член КПСС з 1924. Член ЦВК Таджыкскай ССР з 1926 г.

Імем Лахуці названы Таджыкскі акадэмічны драматычны тэатр у Душанбэ, паблізу якога яму пастаўлены помнік і бюст.

Быў знаёмы з Я.Купалай.

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.