Абрэнавічы сербск.: Обреновићи | |||
---|---|---|---|
Краіна | Княства Сербія, Каралеўства Сербія | ||
Тытулы | князь, кароль | ||
Заснавальнік | Мілаш Абрэнавіч | ||
Апошні кіраўнік | Аляксандр Абрэнавіч | ||
Год заснавання | 1817 | ||
Спыненне роду | 1903 | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Абрэ́навічы (сербск.: Обреновићи) — сербская княжацкая, а з 1882 года — каралеўская дынастыя. Непрымірымыя ворагі Карагеоргіевічаў у барацьбе за прастол. Арыентаваліся на Аўстра-Венгрыю. Былі вельмі непапулярнымі ў народзе; апошні прадстаўнік, Аляксандр Абрэнавіч, быў па-зверску забіты разам з жонкай прыхільнікамі Карагеоргіевічаў.
Кіраўнікі і гады кіравання
У княжацкай дынастыі Абрэнавічаў была прынята незвычайная нумарацыя: не паводле імёнаў князёў, які паўтаралі, як гэта было прынята ў іншых дынастыях, а кожны наступны князь Абрэнавіч атрымліваў свой парадкавы нумар:
У 1842 годзе Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 годзе — адноўлены на сербскім прастоле.
- Мілаш Абрэнавіч I 1858—1860 (у другі раз)
- Міхаіл Абрэнавіч III 1860—1868 (у другі раз)
- Мілан Абрэнавіч IV 1868—1882 ён жа, як кароль Сербіі:
- Мілан I Абрэнавіч 1882—1889
- Аляксандр Абрэнавіч 1889—1903
Спасылкі
- Абрэнавічы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Абрэнавічы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.