Аблога Вены | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Асмана-Габсбургскія войны | |||
Дата | 27 верасня — 14 кастрычніка 1529 | ||
Месца | Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя | ||
Вынік | не было пераможцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аблога Вены 1529 года — першая спроба Асманскай імперыі захапіць сталіцу Аўстрыі Вену. Праваленая туркамі аблога Вены адзначыла канец імклівай экспансіі Асманскай імперыі ў Цэнтральную Еўропу; тым не менш, яшчэ цэлых 150 гадоў працягваліся сутыкненні, якія дасягнулі свайго апагею ў 1683 годзе, калі адбылася Венская бітва.
Перадумовы да аблогі
У жніўні 1526 года султан Сулейман I Цудоўны разграміў у Мохацкай бітве войскі венгерскага караля Лаяша II Ягелона. Пасля гэтага пад уладу туркаў патрапіла паўднёвая частка Венгрыі. Аднак эрцгерцаг Аўстрыйскі Фердынанд I Габсбург, брат імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V, выказаў свае прэтэнзіі на венгерскі трон. Яго жонка Ганна была роднай сястрой загінулага бяздзетным Лаяша II. Аднак Фердынанду ўдалося дамагчыся прызнання толькі ў заходняй частцы Венгрыі, а на паўночным усходзе краіны ў яго з'явіўся канкурэнт Янаш Запальяі, якога Сулейман I прызнаў каралём Венгрыі і сваім васалам.
Фердынанд I таксама быў абвешчаны каралём Венгрыі, для чаго ён ажаніўся з сястрой памерлага Лаяша II. Ён вырашыў дамагчыся свайго сілай і захапіў Буду. Але вельмі хутка, на працягу наступных двух гадоў, туркі адбілі ў яго ўсе заваяваныя ім зямлі.
Султан рыхтуецца да ўварвання
Увесну 1529 года Сулейман сабраў у Балгарыі магутную армію. Ён намерваўся ўзяць Венгрыю пад поўны кантроль і аслабіць сілы братоў Габсбургаў. Колькасць яго войскаў склала не менш за 120 000 чалавек. Апроч элітных янычарскіх палкоў, у асманскую армію ўвайшлі малдаўскія і сербскія часці. Камандаванне арміяй Сулейман прыняў на сябе, і ў красавіку ён прызначыў свайго візіра, былога грэчаскага раба Ібрагіма-пашу, сераскірам і даў яму права аддаваць загады ад імя султана.
Турэцкія войскі выступілі ў паход 19 мая 1529 года, але з самага пачатку абставіны былі супраць іх. У тую вясну ішлі асабліва моцныя дажджы, у Балгарыі пачалася паводка, і вада размыла дарогі. У брудзе ўгразла мноства гармат і вярблюдаў, якіх прыйшлося кінуць.
6 жніўня туркі ўвайшлі на венгерскую зямлю. 18 жніўня да султана з'явіўся Янаш Запальяі. Ён выказаў Сулейману свая павагу і дапамог яму адбіць у аўстрыйцаў некалькі крэпасцей. 8 верасня туркі захапілі Буду.
Аўстрыйцы рыхтуюцца да абароны
Па меры прасоўвання туркаў гарнізон Вены рыхтаваўся да аблогі. Аўстрыйцы ведалі, што туркі іх не пашкадуюць — яны пераканаліся ў гэтым пасле таго, як апошнія выразалі ўвесь аўстрыйскі гарнізон Буды. Фердынанд I тэрмінова выехаў у Багемію і папрасіў дапамогі ў свайго брата Карла V. Але той быў уцягнуты ў цяжкую вайну з Францыяй і не мог аказаць Фердынанду значнай падтрымкі. Некалькі іспанскіх кавалерыйскіх часцей — усё, што Фердынанд атрымаў ад брата.
Маршал Аўстрыі Вільгельм фон Рогендорф узяў на сябе кіраўніцтва абаронай Вены. Сваім намеснікам ён прызначыў 70-гадовага нямецкага найміта па мянушцы Ніклас граф Зальм, які праславіўся ў бітве пры Павіі ў 1525 годзе. Зальм прыбыў у Вену на чале атрадаў нямецкіх ландскнехтаў і іспанскіх мушкецёраў і адразу заняўся ўмацаваннем гарадскіх сцен. Ён загадаў замураваць усе чатыры гарадскія вароты і ўмацаваць сцены, таўшчыня якіх у некаторых месцах не перавышала двух метраў. Ён таксама загадаў пабудаваць земляныя бастыёны, загадаўшы зносіць усе дамы, якія замінаюць будаўніцтву.
Аблога
Асманская армія падышла да сцен Вены ў канцы верасня. Але становішча туркаў было не з лепшых. Прырода была супраць іх. На цяжкім шляху ў Аўстрыю праз увесь Балканскі паўвостраў туркі страцілі мноства цяжкіх гармат, спецыяльна прызначаных для разбурэння венскіх сцен. Шматлікія рэкі выйшлі з берагоў, і дарогі апынуліся размыты. Гарматы захрасалі ў брудзе і танулі ў балотах. Загінулі сотні вярблюдаў, якія везлі амуніцыю, зброю і боепрыпасы.
У выніку пад Вену турэцкая армія падышла значна саслабленай — у іх стане лютавалі хваробы, многія салдаты былі няздольныя ваяваць. І тым не менш Ібрагім-паша, устаўшы пад Венай, паслаў да абложаных трох багата апранутых еўрапейцаў з прапановай здаць горад. У адказ Ніклас Граф Зальм адправіў да пашы трох багата апранутых мусульман, без якога б там ні быць паведамлення, што само па сабе было адказам.
Пачалася аблога. Турэцкая артылерыя ўсё ж прынялася руйнаваць гарадскія сцены, але асманскія пушкары так і не здолелі нанесці значную шкоду аўстрыйскім земляным умацаванням. Нават лучнікі туркаў не змаглі нанесці абаронцам вялікай шкоды. Спробы пракапаць хады ў горад або мінныя траншэі таксама скончыліся поўным правалам. Абаронцы ўвесь час рабілі вылазкі і зрывалі капанне траншэй і тунэляў, а аднойчы ледзь было не захапілі ў палон самага Ібрагіма-пашу. Яны таксама выявілі і знішчылі некалькі мінных хадоў, а 6 кастрычніка 8 000 еўрапейцаў здзейснілі буйную вылазку за межы горада і знішчылі мноства падземных хадоў туркаў (праўда, пры адступленні яны панеслі вялікія страты).
11 кастрычніка прайшоў асабліва моцны лівень. Планы туркаў падарваць гарадскія сцены пацярпелі поўны крах, і іх шанцы на перамогу імкліва раставалі. У туркаў заканчваўся корм для коней, расла колькасць дэзертыраў, хворых і памерлых ад нягод і ран. У цяжкім становішчы апынуліся нават элітныя янычарскія часткі.
Ібрагіму-пашы нічога не заставалася, як адступіць. 12 кастрычніка ён склікаў ваенны савет, на якім прапанаваў распачаць апошнюю спробу штурму. У выпадку поспеху ён паабяцаў салдатам павялічыць іх узнагароду. Але і гэты штурм быў адбіты. Еўрапейскія аркебузіры і пікінёры паспяхова адбілі напад туркаў. У ноч на 14 кастрычніка абаронцы пачулі немыя крыкі, якія даносіліся з варожага лагера — гэта туркі выразалі ўсіх палонных хрысціян перад тым, як адступіць.
Сыход туркаў абаронцамі быў успрыняты як цуд.
Ужо калі туркі адыходзілі, паваліў снег. Ім прыйшлося кідаць амуніцыю і гарматы. Турэцкая флатылія на Дунаі ізноў была атакавана, і мноства туркаў загінула ў дробных сутычках на шляху дамоў.
Заключэнне міру
Пасля таго як Фердынанд пагадзіўся перадаць асманам стратэгічна важную крэпасць Эстэргам 22 чэрвеня паміж Свяшчэннай Рымскай Імперыяй і Асманамі быў падпісаны мірны дагавор. Фердынанд адмаўляўся ад прэтэнзій на венгерскую карону захаваўшы за сабой толькі фактычна кантралюемую Габсбургамі частку Венгрыі, за якую абавязаны быў выплачваць штогадовую даніну памерам 30 000 дукатаў. Кантроль на мяжы паміж уладаннямі Фердынанда і Запальяі выконваўся Асманскімі служачымі. Асабліва зневажальнай было пратакольнае прыраўноўванне Імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі да Садразама (Вялікага Візіра), а не да главы Асманскай дзяржавы.
Наступствы
У 1532 годзе Сулейман I распачаў новы паход. Аднак заваяванне заходняй Венгрыі адняло ў туркаў занадта шмат часу. Зіма была ўжо блізка, а спрабаваць ізноў захапіць Вену было ўжо не мала сэнсу — Карл V нарэшце прыйшоў на выручку брату, выставіўшы супраць туркаў 80-тысячнае войска. І туркам прыйшлося адступіць, але пры гэтым яны разарылі Штырыю.
Досвед гэтых дзвюх кампаній паказаў: туркам не захапіць сталіцу Аўстрыі. Асманскай арміі прыйшлося вяртацца зімаваць у Канстанцінопаль, каб афіцэры маглі за зіму набраць у сваіх маёнтках новых салдатаў.
Адступленне войскаў Сулеймана I не азначала іх поўнага паражэння. Асманская імперыя захоўвала кантроль над паўднёвай Венгрыяй. Да таго ж туркі спецыяльна спусташалі аўстрыйскую частку Венгрыі і значныя тэрыторыі самой Аўстрыі, каб саслабіць рэсурсы гэтых земляў і каб Фердынанду I было цяжэй адбіць новыя напады. Туркі здолелі стварыць буферную марыянетачную венгерскую дзяржаву, якую ўзначаліў Янаш Запальяі.
Фердынанд I загадаў узвесці помнік на магіле Нікласа Графа Залма — апошні быў паранены падчас апошняга турэцкага штурму і памёр 30 мая 1530 года.
Турэцкае ўварванне дорага абыйшлося абодвум бакам. Загінулі дзясяткі тысяч салдатаў і мірных жыхароў; тысячы людзей былі прададзены ў рабства. Эпоха Адраджэння імкліва ішла наперад, рос моц еўрапейскіх краін, а туркі ўжо больш не маглі прасоўвацца ўглыб Цэнтральнай Еўропы. Тым не менш, Габсбургам прыйшлося падпісаць у 1547 годзе з Асманскай Турцыяй мірны дагаво, паводле якога Фердынанду I дазвалялася кіраваць Вялікай Рымскай імперыяй «з дазволу» султана Сулеймана Цудоўнага. Да таго ж Габсбургі сталі плаціць даніну туркам.