Абкіда́нне, зубленне, зубкаванне — від вышыўкі, які служыў для ўмацавання краёў вырабаў, зрэзаў тканіны, скразных прасветаў у ажурным шыцці. Асаблівай разнастайнасцю спосабаў і дэкаратыўнымі якасцямі вылучаецца палескае абкіданне, якім аздаблялі наміткі, падолы кашуль, фартухоў, краі каўняроў і каўнерцаў.

Літаратура

  • Абкіданне // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — ISBN 5-85700-014-9. — С. 12.
  • Абкіданне // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.