Аберыстуіцкі ўніверсітэт
англ.: Aberystwyth University
Арыгінальная назва англ.: Aberystwyth University
Заснаваны 1872
Студэнты 11 170
Размяшчэнне Аберыстуіт, Уэльс
Сайт aber.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аберыстуіцкі ўніверсітэт (англ.: Aberystwyth University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Аберыстуіт.

Агульная характарыстыка

Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 8 000 студэнтаў на 3 факультэтах і 17 дэпартаментах.

Заснаваны ў 1872 годзе як Уэльскі універсітэцкі каледж, ён стаў членам-заснавальнікам федэратыўнага Уэльскага ўніверсітэта ў 1894 годзе. 1 верасня 2007 года Уэльскі ўніверсітэт перастаў быць федэратыўным універсітэтам, а ўніверсітэт у Аберыстуітсе зноў стаў незалежным.

У 2019 годзе ён стаў першым універсітэтам, які два гады запар быў названы «Універсітэтам года па якасці выкладання» паводле "The Times / Sunday Times Good University Guide".

Гэта першы ўніверсітэт у свеце, які атрымаў статус універсітэту, свабоднага ад пластыку (аднаразовых пластыкавых вырабаў).

Структура

  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт бізнесу і фізічных навук
  • Факультэт навук аб Зямлі і жыцці

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.