![]() Абель Эрнандэс | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Абель Маціяс Эрнандэс Платэра | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Жамчужына (ісп.: La Joya)[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 жніўня 1990[2][3] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 32 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
А́бель Маці́яс Эрна́ндэс Платэ́ра (ісп.: Abel Mathías Hernández Platero; нар. 8 жніўня 1990, Панда, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Пеньяроль» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая.
Клубная кар’ера
Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сентраль Эспаньёл», адкуль перайшоў у клуб «Пеньяроль». 2 лютага 2009 года ігрок быў выкуплены італьянскім клубам «Палерма», дзе на той момант гуляў яго суайчыннік Эдынсан Кавані. Дэбютаваў за новы клуб 15 сакавіка, выйшаўшы на замену Кавані ў матчы супраць «Лечэ».
1 верасня 2014 года за 10 млн фунтаў, што з’яўляецца клубным рэкордам, перайшоў у англійскі «Хал Сіці». У дэбютным матчы супраць «Вест Хэма» забіў гол, а сустрэча скончылася ўнічыю 2:2. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Хал Сіці» прапанаваў нападніку новы кантракт, аднак бакі не здолелі дамовіцца і было абвешчана, што Эрнандэс пакідае клуб.
У жніўні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА[4]. У маі 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[5].
У жніўні 2019 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Ахлі». У жніўні 2020 года адправіўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала», а ў красавіку 2021 года перайшоў у «Флуміненсі». Сезон 2022 правёў у мексіканскім «Атлетыка Сан-Луіс», у студзені 2023 года вярнуўся ў «Пеньяроль».
Міжнародная кар’ера
27 ліпеня 2010 года дэбютаваў за зборную Уругвая ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Анголы, якая праходзіла ў Лісабоне.
Дасягненні
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011
Зноскі
- ↑ Профіль на tenfieldigital.com.uy
- ↑ Abel Hernández // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ABEL MATHIAS HERNANDEZ // Argentine Soccer Database
- ↑ ЦСКА подписал Абеля Эрнандеса. by.tribuna.com.
- ↑ ЦСКА подтвердил уход Абеля Эрнандеса. by.tribuna.com.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абель Эрнандэс