Абдзі Іпекчы Арэна
Арыгінальная назва турэцк.: Abdi İpekçi Arena
Месцазнаходжанне Турцыя Стамбул
Адкрыты 1986
Разбураны 2018
Уладальнік Turkish Basketball Federation[d]
Хатняя каманда БК Фенербахчэ-Улкер
БК Галатасарай Кафэ Краўн
Умяшчальнасць 12500
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абдзі Іпекчы Арэна (турэцк.: Abdi İpekçi Arena) — крытая мультыфункцыянальная спартыўная арэна ў Стамбуле.

Адкрыццё арэны адбылося ў 1986 годзе пасля доўгіх гадоў будаўніцтва ў раёне Зейтынбурну паблізу ад Канстанцінопальскай сцяны. Назва дадзена ў гонар рэдактара газеты «Міліет» Абдзі Іпекчы.[1]

Умяшчальнасць залы — 12500 гледачоў, побач знаходзіцца стаянка прыблізна на 1,5 тысячы аўтамабіляў.[2] Арэна з’яўляецца хатняй пляцоўкай для баскетбольных клубаў «Фенербахчэ-Улкер» і «Галатасарай Кафэ Краўн», а таксама жаночай каманды «Галатасарая».

Важнейшыя спартыўныя падзеі на «Абдзі Іпекчы Арэна»:

  • 1992 — «Фінал чатырох» баскетбольнага Кубка Чэмпіёнаў.
  • 1995 — Фінал баскетбольнага Кубка Еўропы.
  • 2001 — Чэмпіянат Еўропы па баскетболу — фінальная частка.
  • 2009 — Чэмпіянат Еўропы па валейболу сярод мужчын.
  • 2012 — «Фінал васьмі» жаночай Еўралігі 2011/12.
  • У верасні—кастрычніку 2014 года на арэне прайшлі матчы чэмпіяната свету па баскетболе сярод жанчын.

Акрамя спартыўных падзей тут праходзяць і іншыя мерапрыемствы. У 2004 годзе на арэне прайшоў фінал Еўрабачання. [3]

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.