Абвінавачанне ў праве — працэсуальная дзейнасць упаўнаважаных законам органаў ці службовых асоб, якая заключаецца ў даказванні віны асобы, што прыцягваецца да крымінінальнай адказнасці.
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае 3 віды абвінавачання:
- дзяржаўнае (падтрымлівае пракурор),
- грамадскае (падтрымлівае ўпаўнаважаны прадстаўнік грамадскай арганізацыі ці працоўнага калектыву)
- прыватнае (падтрымлівае пацярпелы або яго прадстаўнік — адвакат).
Абвінавачанне таксама называецца змест абвінаваўчага тэзіса, сфармуляванага ў пастанове аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага, а таксама ў абвінаваўчым заключэнні, выступленні абвінаваўцы ў судзе, у абвінаваўчым прыгаворы суда.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.