Абас эль-Фасі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
عباس الفاسي | |||||||
|
|||||||
Манарх | Мухамед VI | ||||||
Папярэднік | Дрыс Жэту | ||||||
Пераемнік | Абдэліла Бенкіран | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1940 (83 гады) |
||||||
Бацька | Abdelmajid El Fassi[d] | ||||||
Дзеці | Abdelmajid Fassi-Fihri[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя | Істыкляль | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, адвакат | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абас эль-Фасі (араб. عباس الفاسي, нар. 18 верасня 1940, Беркан, Марока) — мараканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Марока з 19 верасня 2007 года па 29 лістапада 2011 года, член партыі Істыкляль.
Біяграфія
Займаў розныя дзяржаўныя, у тым ліку міністэрскія пасады: міністр будаўніцтва ў 1977—1981 гадах, міністр рамёстваў і сацыяльных спраў у 1981—1985 гадах, пасол у Тунісе і пры Лізе арабскіх дзяржаў у 1985—1990 гадах, пасол у Францыі ў 1990—1994 гадах, міністр занятасці, прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, сацыяльнага развіцця і салідарнасці ў 2000—2002 гадах, дзяржаўны міністр ва ўрадзе незалежнага кандыдата Дрыса Жэту ў 2002—2007 гадах.
Пасля перамогі партыі Істыкляль на парламенцкіх выбарах у 2007 годзе зацверджаны каралём Мухамедам VI на пасадзе прэм’ер-міністра.
29 лістапада 2011 Абаса эль-Фасі на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў лідар Партыі справядлівасці і развіцця Абдэліла Бенкіран[1].
Зноскі
- ↑ "Прэм'ер-міністрам Марока стаў лідар ісламістаў". Лента.ру. 29 лістапада 2011. Праверана 2011-11-30.