Бо́дрычы, абадрыты: племя палабскіх славян, што засяляла ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў ніжнім цячэнні р. Лабы (Эльбы).
Займаліся земляробствам, рыбалоўствам, рамёствамі і інш. Вялікія гарады (Велеград, Старград і інш.) гандлявалі з землямі Русі, Германіі, Скандынавіі.
З 8 ст., паводле паведамленняў хронік, бодрычы ўзначальвалі саюз плямёнаў, у які, між іншым, уваходзілі вагры, палабы і інш. У 8—9 ст. бодрычы, у саюзе з франкамі, ваявалі супраць саксаў і датчанаў. З 10 ст., пасля распаду дзяржавы Каралінгаў, бодрычы змагаліся супраць германскіх феадалаў. У 11 ст. бодрычы ўзначалілі вялікае аб'яднанне суседніх славянскіх плямёнаў — Вендскую дзяржаву, якая існавала амаль стагоддзе. У 2-й пал. 12 ст. былі заваяваныя нямецкімі феадаламі, пазней анямечаныя.
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты.