Ааліты на паверхні вапняка

Ааліт (грэч. яйка + lithos камень) — акруглыя, шара- альбо эліпсападобныя ўтварэнні з вуглякіслай вапны, аксідаў і сілікатаў жалеза, марганцу і інш., якія маюць канцэнтрычна-слаістую, зрэдку радыяльна-прамяністую будову. Памеры ад 0,05 да 25 мм. Утвараюцца пры асадканамнажэнні ў цёплых крыніцах, азёрнай і марской вадзе ў выніку калоідна-хімічных і біяхімічных працэсаў. Ядром ааліту бываюць дробныя часткі ракавін, пясчынкі і інш.

Літаратура

  • Ааліт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 7. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Аалі́ты // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 4. — 333 с.: іл. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — ISBN 5-85700-085-8.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.