Атрад мабільны асаблівага прызначэння
Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай федэрацыі
руск.: ОМОН
руск.: отряд мобильный особого назначения
Гады існавання з 3 кастрычніка 1988
Краіна  Расія
Уваходзіць у Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
Тып падраздзяленне паліцыі спецыяльнага прызначэння
Частка Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі

АМАП (атрад мабільны асаблівага прызначэння, раней — атрад міліцыі асаблівага прызначэння) — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў складзе Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі.

Першапачаткова АМАП (атрады міліцыі асобага прызначэння) былі створаны загадам міністра ўнутраных спраў СССР 3 кастрычніка 1988 года. На АМАП ўскладаліся задачы аховы грамадскага парадку пры правядзенні грамадска-палітычных, спартыўных, культурна-відовішчных і іншых мерапрыемстваў, а таксама падчас стыхійных бедстваў, эпідэмій, буйных вытворчых аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставінаў, папярэджанне прычын групавых парушэнняў грамадскага парадку, масавых беспарадкаў і ўдзел у мерапрыемствах па затрыманню ўзброеных злачынцаў[1]. Пасля распаду СССР падраздзялення АМАП адышлі былым саюзным рэспублікам, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі.

У 2011 годзе ў сувязі з перайменаваннем ў Расіі міліцыі ў паліцыю, абрэвіятура АМАП стала расшыфроўвацца як атрад мабільны асаблівага прызначэння[2][3][4]. 5 красавіка 2016 года АМАП быў перападпарадкаваны са складу МУС Расіі ў склад Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі[5].

Гл. таксама

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.