АК-101 | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | Аўтамат |
Краіна: | Расія |
Гісторыя мадэлі | |
Выраблялася: | ІЖМАШ |
Характарыстыкі | |
Даўжыня, мм: | 934/ 705 (складзены прыклад) |
Даўжыня ствала, мм: | 415 |
Патроны: | 5,56×45 мм |
Тып агню: | Адзіночны, аўтаматычны |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 650 ст/хв |
Боезабеспячэнне: | скрынчаты магазін на 30 патронаў |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 1000 |
Прыцэл: | Мушка + цэлік (магчымы каліматарны ці ПНБ) |
Даўжыня прыцэльнай лініі | 377 мм |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 910 |
АК-101 — экспартны варыянт дапрацаванага аўтамата АК74М, галоўным адрозненнем служыць выкарыстоўваемы патрон (5,56×45 мм).
Прыклад складны, што заўважна павялічвае спадручнасць карыстання (стральба магчымая і пры складзеным прыкладзе) і лёгкасць пры транспартыроўцы. Прыклад, магазін, цаўё, стваловая накладка і пісталетная рукаятка выкананы з ударастойкага пластыку з высокай стойкасцю да знешніх уздзеянняў. За кошт прымянення абарончага пакрыцця стальных дэталяў удалося павялічыць тэрмін службы аўтамата.
Як і ў базавых версій прысутнічае магчымасць усталявання ПНБ ці каліматарнага прыцэлу. Таксама прадугледжана мацаванне для 40-мм падстволавага гранатамёта. Ад базавай мадэлі засталася таксама магчымасць прымацавання штык-нажа.
Краіны-імпарцёры
Партыі аўтаматаў АК-101 былі прададзены ў: