Адунок — беларускі аўтаматызаваны дыстанцыйна-кіраваны наглядальна-агнявы комплекс распрацоўкі віцебскага (КБ) ААТ «Канструктарскае бюро „Дысплей“».
Апісанне
Уяўляе сабой дыстанцыйна кіраваны модуль, абсталяваны камерамі шырокага і вузкага палёў зроку, цеплавізарам і лазерным далямерам. Агнявы складнік можа камплектавацца рознымі тыпамі ўзбраення. Уся сістэма змантавана на паваротнай платформе, якая забяспечвае кругавое назіранне і паразу мэтаў. Магчымы мантаж комплексу на рухомых аб’ектах[1].
Комплекс прызначаны для дыстанцыйнага назірання і паразы лёгкабраніраваных мэтаў (у залежнасці ад камплектацыі) і жывой сілы праціўніка, аховы дзяржаўнай мяжы і іншых асабліва важных аб’ектаў. Прадугледжана магчымасць ўстаноўкі комплексу на браняваныя і іншыя рухомыя аб’екты, як сухапутныя, так і марскія.
У залежнасці ад задач, асноўным узбраеннем могуць служыць кулямёты ПКТ, НСВТ, «Корд» і станковы гранатамёт АГС-17[2]. Дадаткова могуць быць устаноўлены супрацьтанкавыя гранатамёты РПГ-26 або РГШ-2. У цэлым, «Адунок» уяўляе сабой вузкаспецыялізаваны стралковы комплекс[3]. Узбраенне усталёўваецца на стабілізаваную платформу, якая верціцца на 360°, максімальны вугал узвышэння — 60°[4][5].
Блок назірання і цэлеўказання здольны выяўляць цэлі на далёкасці 2000 м з выкарыстаннем відэакамер і 100 м з выкарыстаннем цеплавізара. Рэалізавана аўтаматычнае суправаджэнне цэлі, якое падвышае верагоднасць паразы цэлі ў баі[4].
Эксплуатанты
Зноскі
- ↑ КБ «Дисплей», новые направления деятельности (рус.) // Вестник Авиации и космонавтики. — М., 2014. — № 1-2. — С. 26-29.
- ↑ Пётр Рогожевский. Оборонный сектор экономики республики Беларусь // Военный парад : журнал. — 2009. — Март-апрель (№ 2 (92)). — С. 62, 63.
- ↑ Боевые роботизированные комплексы: не вместо, а вместе
- 1 2 Christopher F Foss. Step-change in firepower [INDODEF16-D2](недаступная спасылка). Jane’s. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016.
- ↑ «АДУНОК-2В»: двойной огонь . Национальная оборона.
- ↑ SIPRI: Кризисы стимулируют торговлю оружием в мире
Літаратура
- КБ «Дисплей», новые направления деятельности // Вестник Авиации и космонавтики. — М., 2014. — № 1-2. — С. 26-29.
Спасылкі
- Сайт распрацоўшчыка
- «АДУНОК»: защита и осведомленность Архівавана 28 жніўня 2021. // Военно-промышленный курьер, 2014
- Новые изделия КБ «Дисплей» для силовых структур Архівавана 28 жніўня 2021. // Оружие России, 2009