Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | 220114, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 72а, пакой 415 |
Тып арганізацыі | дзяржаўная арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | руская, англійская, беларуская |
Кіраўнікі | |
Генеральны дырэктар | Святлана Рыгораўна Лега (выконвае абавязкі) |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 2008 |
adc.by |
Дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (АГПБУ) — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банка Беларусі, створаная ў снежні 2008 года ў адпаведнасці з законам «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб». Асноўнай задачай Агенцтва з’яўляецца страхаванне грашовых сродкаў фізічных асоб у прынятых на ўлік банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. На ўлік у ім абавязкова становяцца ўсе банкі краіны, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазіты.
З 31 ліпеня 2009 года пакрыццю падлягаюць 100 % грашовых сродкаў на рахунках фізічных асоб (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртанне прыбыткаў у выглядзе працэнтаў не ўскладзена на Агенцтва і не рэгламентавана законам.
Сістэмы страхавання ўкладаў дзейнічаюць у многіх краінах свету. Пры стварэнні беларускай арганізацыі за прыклад была ўзята амерыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваннем сродкаў у банках, падкантрольная парламенту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраванні гэтым органам.
У большасці краін свету існуюць абмежаванні на максімальную суму, якая падлягае пакрыццю ў выпадку банкруцтва банка. Стопрацэнтнае гарантаванне захаванасці ўкладаў існуе з нядаўняга часу толькі ў Аўстрыі, Грэцыі, Ірландыі, Германіі і некаторых іншых краінах. Аднак, у адрозненне ад Беларусі, у краінах Еўрасаюза і ЗША забяспечана страхаванне дэпазітаў як фізічных, так і юрыдычных асоб.
Банкі і іх улік у агенцтве
Каб узяць банк на ўлік у агенцтве, банк падае ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь афіцыйны зварот. У дзень звароту ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь дзеля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на змяшчэнне грашовых сродкаў фізічных асоб ва ўклады (дэпазіты) Банк накіроўвае ў Агенцтва сваю заяву аб прыняцці на ўлік.
Нацыянальны банк у дзень выпраўлення банку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) у пісьмовай форме паведамляе Агенцтву назву банка, адрас банка, дату дзяржаўнай рэгістрацыі, нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і таксама памер нарматыўнага капіталу банка для мэты надалейшага падліку рэгістрацыйнага ўзносу.
Банк павінен пералічыць у Агенцтва рэгістрацыйны ўзнос на працягу трох працоўных дзён ад даты атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на змяшчэнне грашовых сродкаў фізічных асоб ва ўклады (дэпазіты).
Агенцтва ў дзень атрымання рэгістрацыйнага ўзносу ўносіць банк у рэестр банкаў, узятых на ўлік.
Праз тры дні з даты ўзяцця банка на ўлік Агенцтва адпраўляе такому банку пасведчанне аб узяцці на ўлік у Агенцтве.
Банкі павінны на незваротнай аснове пералічваць у рэзерв Агенцтва наступныя абавязковыя адлічэнні:
- рэгістрацыйны ўзнос;
- каляндарныя адлічэнні.
Рэгістрацыйны ўзнос сплачваецца ў памеры 0,5 % ад памеру нарматыўнага капіталу на першы дзень месяца, у якім банк атрымаў спецыяльны дазвол (ліцэнзію).
Памер каляндарных узносаў, за выключэннем выпадкаў, калі іншае ўсталявана Прэзідэнтам Республікі Беларусь, складае 0,3 % ад рэшты банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб на першы дзень месяца, наступнага за бягучым кварталам.
У выпадку, калі памер рэзерву Агенцтва перавышае 5 % ад памеру агульнай сумы банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб, памер надалейшых каляндарных узносаў аўтаматычна скасуецца ў два разы. У выпадку, калі пасля скасавання памеру ўзносаў рэзерв Агенцтва робіцца меней за 5 % ад памеру агульнай сумы банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб, памер каляндарных узносаў аўтаматычна зноў падвышаецца да 0,3 %.
Каляндарныя ўзносы вылічаюцца банкамі самастойна і потым да 10-га дня месяца, наступнага за бягучым кварталам, пералічаюцца Агенцтву.
Асноўнай мэтай стварэння і дзейнасці Агенцтва з’яўляецца забеспячэнне гарантаванага пакрыцця грашовых укладаў у беларускіх рублях і замежных валютах, змешчаных фізічнымі асобамі на рахунках і на дэпазітах у банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых установах, узятых на ўлік у Агенцтве, дзеля абароны законных правоў і інтарэсаў такіх асоб.
Акрамя таго, Агенцтва вядзе рэестр банкаў, узятых на ўлік у Агенцтве, кантралюе своечасовасць і дакладнасць пералічэння банкамі абавязковых адлічэнняў у фонд Агенцтва; вядзе рэестр патрабаванняў фізічных асоб у выпадках, калі ў Агенцтва ўзнікае абавязак па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў); у згодзе з пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь выконвае абавязкі часовай адміністрацыі банка; у адпаведнасці з пастановай суда па эканамічных справах выконвае абавязкі антыкрызіснага ўпраўляючага падчас ажыццяўлення працэдур банкруцтва згодна з заканадаўствам.
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб (у пісьмовай / вуснай форме, альбо ў электронным выглядзе) разглядаюцца дзяржаўнай установай «Агенцтва па гарантаванаму пакрыццю банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» у адпаведнасці з наступнымі прававымі актамі:
- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2007 года № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».
Справаводства ў адносінах да зваротаў вядзецца ў адпаведнасці з працэдурамі справаводства, зацверджанымі Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 года № 4 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных установах і іншых арганізацыях».
Пісьмовыя звароты можна накіроўваць поштай на адрас: вул. Шпілеўскага, 54, 220067, г. Мінск, альбо змяшчаць у спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Агенцтва.
Прыём грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца па адрасе вул. Шпілеўскага, 54, 220067, г. Мінск згодна з графікам, які змешчаны на афіцыйным сайце Агенцтва.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты павінны быць напісаны на беларускай ці на рускай мове.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён ад даты рэгістрацыі. Звароты, якія патрабуюць дадатковых высвятленняў, павінны быць разгледжаны на працягу аднаго месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай скрыні, пазначаны ў электронным звароце, ці ў пісьмовым выглядзе на адрас рэгістрацыі / знаходжання грамадзяніна, або рэгістрацыі юрыдычнай асобы, як гэта пазначана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Без адказу па сутнасці справы застаюцца звароты, якія
- напісаны на іншай мове, акрамя беларускай або рускай;
- не змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас рэгістрацыі / знаходжання грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы, адраса рэгістрацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка прадпрыемства або асобы, якая ўпаўнаважана падпісваць звароты (гэта тычыцца юрыдычных асоб);
- напісаны неразборліва і тэкст не можа быць прачытаны;
- напісаны з выкарыстаннем агідных / абразлівых слоў ці выказванняў;
- павінны быць разгледжаны паводле заканадаўства аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскага, адміністратыўнага, крымінальнага заканадаўства, заканадаўства аб адміністратыўных працэдурах, з’яўляюцца зваротамі працаўнікоў да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўствам усталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, што не ўваходзяць у кампетэнцыю Агенцтва;
- паданы ў безгрунтоўна прапушчаны тэрмін падачы звароту;
- паданы, калі папярэдні зварот ужо быў разгледжаны, а новы зварот не змяшчае ніякіх новых абставін, рэлевантных для разгляду звароту па сутнасці справы;
- паданы, калі з гэтай асобай перапіска ўжо была скончана.
Афіцыйныя назвы
- бел.: дзяржаўная ўстанова «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (скарочана — ДУ «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў»)
- руск.: государственное ўчреждение «Агентство по гарантированному возмещению банковских вкладов (депозитов) физических лиц» (скарочана — ГУ «Агентство по гарантированному возмещению банковских вкладов»)
- англ.: The Agency of Deposit Compensation (скарочана — ADC)[1]
Гл. таксама
- Страхаванне дэпазітаў
- Міжнародная асацыяцыя страхоўшчыкаў дэпазітаў
Зноскі
Літаратура
- Статут Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў
- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» ад 8 ліпеня 2008 года № 369-З Архівавана 2 красавіка 2011.. Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
- Афіцыйная старонка Архівавана 1 красавіка 2011. (руск.)
- ДУ «Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» Архівавана 27 студзеня 2013.