Іўянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 19 км |
Басейн | 111 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°59′33″ пн. ш. 25°47′18,20″ у. д. |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°51′48,70″ пн. ш. 25°45′09,80″ у. д. |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Іўеўскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Іўянка, Іўнянка, Івенка — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 19 км[1]. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰ Пачынаецца каля вёскі Урцішкі, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Збойск. Рэчышча на працягу 10,5 км каналізаванае ад горада Іўе да вусця. На паўночнай ускраіне горада Іўе створана сажалка (0,44 км²).
Назва
Адпачатная форма назвы засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў —Vija[2].
Гідранімічны аналаг — назва прытока латвійскай Гаўі ракі Vija. Паралель тым мацнейшая, што Іўянка-*Vija таксама цячэ ў сваю Гаўю, нёманскую[3]. Абедзве назвы матываваныя звілістасцю рачнога рэчышча.
Звязана з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[4]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[5].
Ад таго ж кораня назвы Вейна (рэкі ў басейнах Віліі, Дзвіны, Дняпра).
Назва ракі Іўянкі (< Vija) значыць «Звілістая (рака)».
Заўвагі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 544.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 492.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1120—1122.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.