Царства
Іўдзейскае царства
Іўдзея
іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה
іўр.: יְהוּדָה
Царства Іўдзея
Царства Іўдзея
< 
 >
928 да н.э.  586 да н.э.

Сталіца Іерусалім
Мова(ы) Іўрыт
Афіцыйная мова Старажытнаяўрэйская мова
Рэлігія Іўдаізм
Форма кіравання Манархія
Цары іўдзейскія
   Раваам
   Авія
   Аса
   Іасафат
   Іярам
   Ахозія
   Гафолія
   Іаяс
   Амасія
   Озія
   Іяфам
   Ахаз
   Езекія
   Манасія
  {{{год_кіраўніка16}}} Аса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іўдзейскае царства (іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёвай Палесціне. Існавала самастойна ў 935—586 да н.э. і 167 да н.э.6, канчаткова скончыла існаванне пасля Іўдзейскай вайны (6673). Сталіца: Іерусалім.

(Гл. таксама: Ізраільскае царства, садукеі)

Гісторыя

Дзяржава ўзнікла пасля смерці цара Саламона ў выніку распаду Ізраільска-Іўдзейскай дзяржавы, выкліканага ўварваннем егіпцян і працяглай вайною з імі (923—911 да н.э.). Сваю самастойнасць Іўдзейскае царства захоўвала да захопу яе сталіцы Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам II (586 да н.э.)[1]. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль. З цягам часу ўзрасло ліхвярства, узмацнела буйное землеўладанне. Культ Яхве быў цэнтралізаваны з 7 ст. да н.э.[2] (Гл. таксама: біблейскія прарокі).

Першым царом, вакол якога групаваліся яўрэйскія плямёны быў сын Саламона Раваам (928—911 да н.э.). Дзяржава вяла войны з Ізраільскім царствам, Егіптам, філістымлянамі, Дамаскам, Асірыяй. Значнай вяхой у гісторыі царства было валадарства Іасіі, калі яно вызвалілася ад асірыйскай няволі і нават далучыла да сябе значную частку былога Ізраільскага царства. Тады было аблегчана становішча рабоў-даўжнікоў і праведзена цэнтралізацыя культу Яхве ў Іерусаліме. Нягледзячы на сваю слабасць, Іўдзея праявіла сваю жывучасць і праіснавала даўжэй, чым Ізраільскае царства.[1]

Пасля заваявання вавілонскім цар Навухаданосарам, значная частка іудзеяў выведзена ў Вавілонію (вавілонскі палон). Персідскі цар Кір II вярнуў палонных у Палесціну (538 да н.э.), дазволіў аднавіць Іерусалім; улада перададзена ў рукі калегіі жрацоў пад наглядам персідскага сатрапа. Толькі праз 70 гадоў пасля вавілонскага палону Іўдзея аднавіла сваю дзяржаўнасць[1]. У 332 да н.э. Іўдзейскае царства падначалена Аляксандрам Македонскім, у 3—2 ст. да н.э. пад уладай дынастый Пталамеяў і Селеўкідаў. У выніку паўстання царства стала незалежным пад уладай дынастыі Хасманеяў (167 да н.э.). У залежнасці ад Рыму (63 да н.э.), рымская правінцыя (6), канчаткова падначалена Рымам у выніку Іўдзейскай вайны (6673) пасля чаго канчаткова заняпала.[2]

Зноскі

  1. 1 2 3 Скарына Ф. Творы:… С. 150.
  2. 1 2 БелСЭ С. 181

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.