Іяхонія
Нараджэнне каля 616 да н.э.[1]
Смерць каля 597 да н.э.[1] ці 561 да н.э.[2]
Род дом Давіда[d]
Бацька Іякім[3]
Маці Nehusta[d][4]
Дзеці Shealtiel[d][5], Assir[d][6], Malkiram[d][7], Pedaiah[d][8], Shenazar[d][7], Jekamiah[d][7], Hoshama[d][7] і Nedabiah[d][7]
Веравызнанне Яхвізм[d][9]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)

Іяхонія, Яхонія (іўр.: יְכָנְיָה; у Ф. Скарыны — Іяхін[10]) — паводле біблейскіх звестак, сын цара Іякіма, цар іўдзейскі, пераселены Навухаданосарам II у Вавілон. Імя гэтага цара ў розных біблейскіх кнігах падаецца па-рознаму. Нават узрост, у якім Іяхонія сеў на царскі сталец, аўтары біблейскіх кніг падаюць па-рознаму. Так, у адных кнігах ён стаў царом, калі яму было 8 гадоў, а ў чацвёртай кнізе Царстваў — у 18 гадоў. Царскі сталец Іяхоніі дастаўся ў самы цяжкі і складаны час. Яго бацька Іякім спачатку прызнаваў над сабой уладу Навухаданосара, а потым пачаў шукаць шляхі да вызвалення і ўступіў у саюз з егіпецкім фараонам, за што быў жорстка пакараны: Навухаданосар яго паланіў і вывез у Вавілон. Валадарства Іяхоніі было кароткачасовым. Ён пратрымаўся на царскім стальцы толькі 3 месяцы і 10 дзён, пасля чаго быў скінуты Навухаданосарам і заменены братам Матфаніяй, якога вавілонскі цар нерайменаваў у Седэкію. Сам жа Іяхонія быў пасаджаны ў турму, у якой прасядзеў 36 гадоў, пакуль яго не вызваліў сын Навухаданосара[10].

Згодна з вавілонскай хронікай, Іерусалім капітуляваў 2 Адара (16 сакавіка) 597 г. да н.э.:

У сёмы месяц (Навухаданосара) у месяцы Кіслеў (лістапад / снежань) цар Вавілонскі сабраў сваё войска, і пасля таго як ён уварваўся ў зямлі Хатыла (Сірыя / Палесціна), ён аблажыў горад Іўдзеі. На другі дзень месяца Адара (16 сакавіка) ён захапіў горад і ўзяў цара (Іяхонія) у палон. Ён паставіў на тым месцы цара (Седэкія) сваёй воляй, а пасля таго, як атрымаў багатую даніну, ён даслаў (іх) у Вавілон.

Зноскі

  1. 1 2 http://timeline.biblehistory.com/event/jehoiachin
  2. ירמיהו 31 - 34 // יִרְמְיָהוּ
  3. 6 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  4. 8 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  5. Матфей 12 // εὐαγγέλιον κατὰ Μαθθαῖον
  6. 17 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Α
  7. 1 2 3 4 5 18 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Α
  8. 18 // 1 Chronicles 3
  9. https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001
  10. 1 2 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.