Ішым
руск. Иши́м, kz Есіл
Характарыстыка
Даўжыня 2450 км
Басейн 177 000 км²
Расход вады 56,3 м³/с
Вадацёк
Выток Казахскі драбнасопачнік
  Каардынаты 50°38′05″ пн. ш. 73°11′41″ у. д.
Вусце Іртыш
  Каардынаты 57°41′53″ пн. ш. 71°11′51″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Іртыш  Об  Карскае мора

Краіна
Код у ДВР 14010300212115300008071
physical
Ішым (рака)
Ішым (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ішы́м (руск.: Иши́м, каз.: Есіл) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.

Даўжыня ракі 2450 км. Плошча вадазбору 177 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,0056 тыс. м³. Пачатак у гарах Ніяз на паўночнай ускраіне Казахскага драбнасопачніка; у вярхоўях цячэ ў вузкай даліне са скалістымі берагамі, якая расшыраецца ніжэй горада Астана. Па Ішымскім стэпе цячэ ў шырокай пойме са шматлікімі старыцамі, у нізоўі — сярод балот. Галоўныя прытокі: Калутон, Жабай, Аканбурлук (справа). Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада да красавіка — мая. Высокае веснавое разводдзе. Суднаходства ўверх ад горада Петрапаўлаўск на 270 км і ад Вікулава да вусця. Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы (для водазабеспячэння і арашэння). На Ішыме гарады: Астана, Дзяржавінск, Ясіль, Петрапаўлаўск, Ішым.

У басейне ракі возера Вялікі Уват[1].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

  • Река ИШИМ  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.