Ічпіч, Ichpich — руіны невялікага горада цывілізацыі мая. Знаходзяцца на паўвостраве Юкатан на тэрыторыі мексіканскага штата Кампечэ, прыкладна ў 32 км ад гарадка Шуль (Xul) і ў 10 км на паўночны ўсход ад руін Санта-Роса-Штампак (аднак прамая дарога адтуль да Ічпіча адсутнічае).
Упершыню Ічпіч апісаў і зрабіў яго фатаграфіі Тэаберт Малер[1], які наведаў гэтае месца ў сакавіку 1887 года. Амаль праз 100 гадоў, ў 1985 г., тут была праведзена невялікая рэстаўрацыя. Сучаснае апісанне помніка склаў Джордж Эндрус (George F. Andrews)[2]. Для турыстаў доступ да помніка закрыты.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.