Пакаленні Ізраіля |
---|
|
|
Іудзіна пакаленне — паводле біблейскага падання, сваю радаслоўную вядзе ад Іуды, чацвёртага сына патрыярха Якава ад Ліі. Іуда (Іегуда) у перакладзе азначае «пахвала» або «слава Богу». Імя гэта было надзвычай папулярным у яўрэйскай гісторыі. Першапачатковыя звесткі пра Іуду ў Бібліі надзвычай скупыя. Вядома толькі, што хоць ён і падзяляў з іншымі сваімі братамі нянавісць да Іосіфа, сына сваёй цёткі Рахілі, другой жонкі Якава, аднак быў больш памяркоўны і спагадлівы і параіў братам лепш прадаць Іосіфа праезжым купцам, чым забіць. 3 яго племені ў Бібліі выводзіцца радаслоўная Ісуса Хрыста. Калі пасля смерці цара Саламона адбыўся падзел яго царства, Іудзіна пакаленне стварыла асобнае Іўдзейскае царства, якое займала паўднёвую Палесціну са сталіцай Іерусалімам і праіснавала да заваявання яго Навухаданосарам II у 586 да н.э.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 165. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 165. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.