Італія | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | RAI |
Адбор | Нацыянальны
1956–1966
1972 1997 2011–2013 2015–2020 Унутраны
1967–1971
1973–1980 1983–1985 1987–1993 2014 |
Удзелы | |
Удзелы | 47 |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1 (1964, 1990, 2021) |
Горшы вынік | 21 (2014) |
Спасылкі | |
Італія ўдзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1997 год. Італія — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У 1980-я і 1990-я гады некалькі разоў не ўдзельнічала ў конкурсе. А з 1998 года ўвогуле прыпыніла ўдзел на 13 гадоў, і павярнулася на конкурс толькі ў 2011 годзе. Разам з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Іспаніяй і Францыяй з’яўляецца краінай «Вялікай пяцёркі», што дазваляе ёй удзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.
Краіна тройчы перамагала на конкурсе (у 1964, 1990 і 2021 гадах), і два разы праводзіла конкурс (у 1965 і 1991 гадах). Горшым рэзультатам краіны стала 21 месца, на конкурсе 2014 года.
Першую перамогу Італіі прынесла Джыльёла Чынквэцці, на конкурсе 1964 года, якая выконвала песню «Non ho l'étà». Другой пераможнай песняй стала «Insieme: 1992», якую выконваў Тото Кутуньё, у 1990 годзе. У 2021 годзе рок-гурт «Måneskin» перамог з песняй «Zitti e buoni».
За 47 гадоў удзелу Італія атрымала ў фінале 3245 балаў.
Адсутнасці
Італія некалькі разоў адмаўлялася ад удзелу ў конкурсе. Упершыню — у 1981 годзе, калі тэлерадыёкампанія RAI паведаміла, што ў Італіі цікавасць да конкурсу паменшылася. У 1983 годзе Італія зноў удзельнічала ў конкурсе.
В 1986 годзе RAI вырашыла, што Італія ізноў адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. У 1987 годзе Італія павярнулася.
З 1994 па 1996 год Італія зноў адмаўляецца ад удзелу, так як RAI адзначыла адсутнасць цікавасці. У 1997 годзе Італія павярнулася на адзін год, пасля чаго сышла з конкурсу на 13 гадоў, не даючы ніякіх тлумачэнняў.
У канцы 2010 года Італія выказала жаданне павярнуцца на конкурс і ўзяла ўдзел у Еўрабачанні 2011, якое прайшло ў нямецкім горадзе Дзюсельдорф. Прадстаўнік Італіі Рафаэль Гуалацы заняў другое месца з песняй «Follia d’amore».
Удзельнікі
- Пераможца
- Другое месца
- Трэцяе масца
- Чацвертае месца
- Пятае месца
- Апошняе месца
- Аўтаматычны праход у фінал
- Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
1956 | Франка Раймандзі | Італьянская | Aprite le finestre | Адкрыйце вокны | 2 | - | ||
Тоніна Тарыэлі | Італьянская | Amami se vuoi | Кахай мяне, калі жадаеш | 2 | - | |||
1957 | Нунцыа Гало | Італьянская | Corde della mia chitarra | Струны маёй гітары | 6 | 7 | ||
1958 | Даменіка Модуньё | Італьянская | Nel blu dipinto di blu | У сінечы, намаляванай сінім | 3 | 13 | ||
1959 | Даменіка Модуньё | Італьянская | Piove | Ідзе дождж | 6 | 9 | ||
1960 | Рэнато Рашэль | Італьянская | Romantica | Рамантыка | 8 | 5 | ||
1961 | Бэці Керціс | Італьянская | Al di là | За межамі | 5 | 12 | ||
1962 | Клаўдыё Віла | Італьянская | Addio, addio | Бывай, бывай | 9 | 3 | ||
1963 | Эміліё Перыколі | Італьянская | Uno per tutte | Адзін для ўсіх | 3 | 37 | ||
1964 | Джыльёла Чынквэцці | Італьянская | Non ho l'étà | У мяне няма ўзросту | 1 | 49 | ||
1965 | Бобі Сола | Італьянская | Se piangi, se ridi | Калі плачаш, калі смяешся | 5 | 15 | ||
1966 | Даменіка Модуньё | Італьянская | Dio, come ti amo | Божа, як жа я кахаю | 17 | 0 | ||
1967 | Клаўдыё Віла | Італьянская | Non andare più lontano | Не ідзі далей | 11 | 4 | ||
1968 | Серхіа Эндрыга | Італьянская | Marianne | Марыянскія астравы | 10 | 7 | ||
1969 | Іва Занічы | Італьянская | Due grosse lacrime bianche | Дзве вялікія белыя слёзы | 13 | 5 | ||
1970 | Джані Марандзі | Італьянская | Occhi di ragazza | Вочы дзяўчыны | 8 | 5 | ||
1971 | Масіма Ран'еры | Італьянская | L’amore è un attimo | Каханне гэта імгненне | 5 | 91 | ||
1972 | Нікала Ды Бары | Італьянская | I giorni dell’arcobaleno | Дні вясёлкі | 6 | 92 | ||
1973 | Масіма Ран'еры | Італьянская | Chi sarà | Хто будзе? | 13 | 74 | ||
1974 | Джыльёла Чынквэцці | Італьянская | Sì | Так | 2 | 18 | ||
1975 | Уэс і Доры Гезі | Італьянская | Era | Эра | 3 | 115 | ||
1976 | Аль Бано і Раміна Пауэр | Англійская, італьянская | We’ll Live It All Again | Мы пражывем усё гэта зноў | 7 | 69 | ||
1977 | Міа Марціні | Італьянская | Libera | Вольная | 13 | 33 | ||
1978 | Рычы э Паверы | Італьянская | Questo amore | Гэта каханне | 12 | 53 | ||
1979 | Мація Базар | Італьянская | Raggio di luna | Месяцовы прамень | 15 | 27 | ||
1980 | Алан Сэрэнці | Італьянская | Non so che darei | Не ведаю, што б я даў | 6 | 87 | ||
1983 | Рыкарда Фоглі | Італьянская | Per Lucia | Для Люсіі | 11 | 41 | ||
1984 | Аліса і Франка Бацьята | Італьянская | I treni di Tozeur | Цягнікі Таўзара | 5 | 70 | ||
1985 | Аль Бано і Раміна Пауэр | Італьянская, англійская | Magic, Oh Magic | Магія, о магія | 7 | 78 | ||
1987 | Умберта Тозі і Раф | Італьянская | Gente di mare | Людзі мора | 3 | 103 | ||
1988 | Лука Барбароса | Італьянская | Vivo (Ti scrivo) | Жывы (Я пішу табе) | 12 | 52 | ||
1989 | Ганна Окса і Фауста Леалі | Італьянская | Avrei voluto | Я б хацеў | 9 | 56 | ||
1990 | Тото Кутуньё | Італьянская | Insieme: 1992 | Разам: 1992 | 1 | 149 | ||
1991 | Пепіна Ды Капры | Неапалітанская | Comme è ddoce 'o mare | Якое пяшчотнае мора | 7 | 89 | ||
1992 | Міа Марціні | Італьянская | Rapsodia | Рапсодыя | 4 | 111 | ||
1993 | Энрыка Руджэры | Італьянская | Sole d’Europa | Сонца Еўропы | 12 | 45 | ||
1997 | Джаліс | Італьянская | Fiumi di parole | Рэкі слоў | 4 | 114 | ||
2011 | Рафаэль Гулацы | Італьянская, англійская | Follia d’amore | Вар’яцтва кахання | 2 | 189 | ||
2012 | Ніна Зілі | Англійская, італьянская | L’amore è femmina | Каханне — жанчына | 9 | 101 | ||
2013 | Марка Менгоні | Італьянская | L’essenziale | Самае галоўнае | 7 | 126 | ||
2014 | Эма Маронэ | Італьянская | La mia città | Мой горад | 21 | 33 | ||
2015 | Il Volo | Італьянская | Grande amore | Вялікае каханне | 3 | 292 | ||
2016 | Франчэска Міхелін | Італьянская, англійская | Nessun grado di separazione | Няма ступені для разрыву | 16 | 124 | ||
2017 | Франчэска Габані | Італьянская | Occidentali’s Karma | Карма заходняга чалавека | 6 | 334 | ||
2018 | Эрмал Мета і Фабрыцыа Мора | Італьянская | Non mi avete fatto niente | Вы нічога мне не зрабілі | 5 | 308 | ||
2019 | Махмуд | Італьянская | Soldi | Грошы | 2 | 472 | ||
Дыядата | Італьянская | Fai rumore | Парушыць цішыню | |||||
2021 | Måneskin | Італьянская | Zitti e buoni | Ціхія і добрыя | 1 | 524 | ||
2022 | Махмуд і Бланко | Італьянская | Brividi | Ліхаманка | 6 | 268 | ||
2023 | Маrcо Мengoni |
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Год | Горад | Арэна | Вядучыя |
---|---|---|---|
1965 | Неапаль | Зала тэлекампаніі RAI | Рэната Маўра |
1991 | Рым | Зала кінастудыі Чынэчыта | Джыльёла Чынквэцці і Тота Кутуньё |
Гісторыя галасавання
Па стане на 2019 год гісторыя галасавання Італіі выглядае наступным чынам:
|
|
|
Прэмія Марсэля Безансона
Год | Катэгорыя | Песня | Артыст | Месца | Балы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Прэс-прэмія | Grande amore | Il Volo[1] | 3 | 292 |
2017 | Прэс-прэмія | Occidentali’s Karma | Франчэска Габані[2] | 6 | 334 |
2019 | Прэмія кампазітараў | Soldi | Махмуд[3] | 2 | 472 |
Фотагалерэя
- Даменіка Модуньё ў Хільверсуме (1958)
- Бобі Сола ў Неапалі (1965)
- Аль Бано і Раміна Пауэр у Гаазе (1976)
- Рафаэль Гулацы ў Дзюсельдорфе (2011)
- Марка Менгоні ў Мальмё (2013)
- Эма Маронэ ў Капенгагене (2014)
- Il Volo ў Вене (2015)
- Франчэска Міхелін у Стакгольме (2016)
- Франчэска Габані ў Кіеве (2017)
- Эрмал Мета і Фабрыцыа Мора ў Лісабоне (2018)
- Махмуд у Тэль-Авіве (2019)
Зноскі
- ↑ Winners of the Marcel Bezençon Awards 2015 . eurovision.tv (25 мая 2015). Праверана 8 December 2019.
- ↑ Winners of the Marcel Bezençon Awards 2017 . eurovision.tv (14 мая 2017). Праверана 8 December 2019.
- ↑ Here are the winners of the 2019 Marcel Bezençon Awards . eurovision.tv (18 мая 2019). Праверана 8 December 2019.