Гісторыя Італіі | |
---|---|
| |
Старажытны свет | |
Дагістарычная Італія | |
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.) | |
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.) | |
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.) | |
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.) | |
Сярэдневякоўе | |
Сярэдневяковая Італія | |
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.) | |
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.) | |
Сярэдневяковае каралеўства Італія | |
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі | |
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы | |
Новы час | |
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.) | |
Італьянскія войны (1494—1559) | |
Італія ў Новы час (1559—1814) | |
Рысарджымента (1815—1861) | |
Сучасная гісторыя | |
Каралеўства Італія (1861—1945) | |
Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) | |
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945) | |
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945) | |
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час) | |
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я) | |
Асобныя тэмы | |
Гістарычныя дзяржавы Італіі | |
Ваенная гісторыя Італіі | |
Эканамічная гісторыя Італіі | |
Генетычная гісторыя Італіі | |
Выбарчая гісторыя | |
Гісторыя моды ў Італіі | |
Паштовая гісторыя | |
Чыгуначная гісторыя | |
Гісторыя грошай у Італіі | |
Гісторыя музыкі ў Італіі | |
Партал «Італія» |
Італьянскі фашызм — таталітарная, нацыяналістычная палітыка дзяржаўнага капіталізму, якую праводзіў у Італіі прэм'ер-міністр Беніта Мусаліні з 1922 па 1943 год.
Этымалагічна «фашызм» паходзіць ад італьянскага «fascio» (лігі), а таксама ад лацінскага «фасцыя» (пучок) — гэта старажытны сімвал рымскай адміністрацыі. Беніта Мусаліні, які кіраваўся ідэяй аднаўлення Рымскай імперыі, выбраў пасля Першай сусветнай вайны фасцыі сімвалам сваёй партыі, адсюль і пайшла яе назва — фашысцкая. Мусаліні прыняў фасцыю як сімвал фашысцкай партыі ў 1919 годзе пры стварэнні «fasci di combattimento» (баявых ліг).[1][2][3] Гісторыі прыходу фашыстаў да ўлады была прысвечана Выстаўка фашысцкай рэвалюцыі.
У палітычнай навуцы італьянскі фашызм азначае сінкрэтычную мадэль урада, з якой атрыманы і іншыя разнавіднасці фашызму — але яны не маюць агульных палітычных і філасофскіх рыс «фашысцкага мінімуму», тактычных, культурных і ідэалагічных прынцыпаў. У XX стагоддзі аўтарытарна-нацыяналістычныя рухі з'яўляліся па ўсім свеце: нацызм у Германіі пад кіраўніцтвам Гітлера, перанізм у Аргенціне пад камандаваннем генерала Перона, фалангізм у Іспаніі пад вяршэнствам Франка, Жалезная гвардыя ў Румыніі, інтэгралізм у Бразіліі, Аксьён франсез і Агнявыя крыжы ў Францыі, Скрыжаваныя стрэлы ў Венгрыі, аўстрафашызм Энгельберт Дольфуса ў Аўстрыі, этатызм Сёва ў Японіі, рэксізм у Бельгіі, Усташы ў Харватыі і шматлікія іншыя.
Да Другой сусветнай вайны фашысты лічылі, што яны маюць агульныя філасофскія прынцыпы: лідар, аднапартыйная сістэма, сацыяльны дарвінізм, элітарызм. Але кожны ўрад прытрымліваўся дыскрэтнага нацыянальнага фашызму, напрыклад: партугальская клерыкальна-карпаратыўная Новая дзяржава пад кіраўніцтвам Салазара; іспанскі саюз паміж фалангістамі, канцылярскімі фашыстамі на чале з Франка. У 1945 годзе большасць фашысцкіх урадаў адмежаваліся ад нацызму, каб разнастайнасць іх нацыянальных фашысцкіх ідэй не было прыраўнавана да гітлераўскай мадэлі нацыянал-сацыялізму[4][5].
Дактрына
Асноўныя ідэі італьянскага фашызму былі выкладзены ў кнізе «Дактрына фашызму», а таксама ў творах Джавані Джэнціле, заснавальніка тэорыі «актуалістычнага ідэалізму», якая з'яўлялася асноўнай для фашыстаў.
Дактрына абвяшчала мір дзеянняў у вобласці чалавецтва, адпрэчвала «вечны мір» як штосьці фантастычнае. Фашысты сцвярджалі, што чалавек і чалавецтва не могуць жыць без вайны.
Зноскі
- ↑ Laqueuer, Walter." Comparative Study of Fascism" by Juan J. Linz. Fascism, A Reader’s Guide: Analyses, interpretations, Bibliography. Berkeley and Los Angeles: University of California Press, 1976. p. 15 «Fascism is above all a nationalist movement and therefore wherever the nation and the state are strongly identified.»
- ↑ Laqueur, Walter. Fascism: Past, Present, Future. Oxford University Press, 1997. p. 90. «the common belief in nationalism, hierarchical structures, and the leader principle.»
- ↑ Koln, Hans; Calhoun, Craig. The Idea of Nationalism: A Study in its Origins and Background. Transaction Publishers. Pp 20.
University of California. 1942. Journal of Central European Affairs. Volume 2. - ↑ The Columbia Encyclopedia, Fifth Edition, (1993) pp. 926-27
- ↑ Mediterranean Fascism by Charles F. Delzell
Літаратура
- Антонов М. Ф. Глава 2. Историческая миссия Бенито Муссолини // От лжекапитализма к тоталитаризму! Мир в XXI веке и судьбы России. — М.: Альта-Принт, 2008. — 592 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-98628-110-0
- Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. (Москва: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 стр.) ISBN 978-5-903514-02-1
Спасылкі
- КОМИНТЕРН ПРОТИВ ФАШИЗМА: И Т А Л И Я
- Б. М. Меерсон, Д. В. Прокудин ЛЕКЦИИ ПО ИСТОРИИ ЗАПАДНОЙ ЦИВИЛИЗАЦИИ.Фашизм в Италии Архівавана 11 чэрвеня 2007.
- Понятия антисемитизма и фашизма
- Функции фашизма(недаступная спасылка)
- Italian Fascism
- Italian Fascism: An Interpretation. James Whisker. Institute for Historical Review. Spring 1983 Volume 4 number 1 page 5. ISSN: 0195-6752