Італія грае важную ролю ў Еўрапейскай музыцы. Вучоныя могуць толькі ўяўляць, якая музыка была ў Старажытным Рыме. Ад рымскага часу не захавалася нотаў, якія б дазволілі нам яе ўявіць. Найбольш раннія вядомыя італьянскія музыкі звязаны з Каталіцкім Касцёлам. Два найвялікшых цэнтра рэлiгii і музыкі ў Італіі першага тысячагоддзя былі ў Рыме і Мілане. Святы Амброзій (333—397), біскуп Мілана імпартаваў з Сірыі шэраг музычных метадаў, напрыклад такіх, як антыфанічнае гучанне. Ён быў аўтарам шэрагу гімнаў.
Сярэднявечча
Адной з найбольш значных постацяў ў рэфармацыі і кадыфікацыі музычнага рытуалу Касцёла быў Рыгоры Вялікі, Папа Рымскі з 590 па 604 г. Яго арганізатарскі ўнёсак застаецца ў гісторыі ў агульным звычаі называць увесь сакральны спеў як «Грыгарыянскі». Іншай вельмі значнай ва ўніфармацыі і перадачы спеву постаццю з’яўляецца манах ордэна бенедыкцінцаў Гвіда д’Арэца.
Развіццё паэзіі сярод простага люду, якая спрыяла рытмічнасці і рыфмаванню, прывяло да таго, што новыя постацці ў музыцы пачалі будаваць музыку на паэзіі. Найбольш раннія такія італьянскія п’есы адносяцца да ХIIІ стг. Наступнае стагоддзе адзначана важным рухам наперад у выкарыстанні паліфаніі і рытміцы. Тэарэтыкі таго часу назвалі такое мастацтва «арс нова» — новае мастацтва. Найбольш раннія творы паліфанічнай музыцы ў Італіі адносяцца да ХІV стг., калі з’явіліся асобныя формы, такія як «мадрыгал», а таксама «каччыа» (спяваліся пры пагоні, або на паляванні) і «баллата». Выбітным кампазітарам таго часу быў Франчэска Ландзіні. Яшчэ ў дзяцінстве ён зацікавіўся паэзіяй, філасофіяй, астралогіяй і навучыўся граць на шэрагу інструментаў.
Рэнесанс
З XV і XVI стг. Італія была ў асноўным імпарцёрам музычных талентаў. Тым не менш, ужо пад канец XV стагоддзя Італія пачала быць краінай з вялікай колькасцю сваіх музыкантаў. У Фларэнцыі, падчас Ларэнца Медычы (1448—1492), на карнавальных святах шырока выкарыстоўваліся пеўцы «carnascialeschi» (карнавальныя спявакі). У Мантуе кампазітары распрацавалі фратолу, якая ў XVI стагоддзі прыйшла на змену мадрыгалу, і сталася адной з найбольш вялікіх формаў у квітнеючым італьянскім музычным мастацтве.
У раннія часы XVI стагоддзя мадрыгал выкарыстоўваўся французскімі і нідэрландскімі кампазітарамі, выхадцамі з Італіі, такімі як Канстанца Феста (1490—1545). Апошнія мадрыгалы былі напісаны пераважна італьянцамі, такімі як Лука Марэнцыа, Карла Джэзуальда да Веноза і Клаўдзіа Монтэвердзі. Сакральная музыка ўладкавалася ў двух асноўных цэнтрах — Рыме і Венецыі. Рымская школа прэзентавана ў асноўным Джавані П’ерлуіджы да Палестрына. Працуючы пад уплывам Контррэфармацыі, Палестрына напісаў каля 105 твораў. Венецыанская школа была заснавана на фламандцы Адрыяне Вілаэрце, які быў дырэктарам Кафедры Святога Марка ў Венецыі ад 1527 да 1562 г. Вілаэрце і яго студэнт Андрэа Габрыелі, а таксама пляменнік Андрэа Джавані Габрыэлі стварылі поліхаравы (мноства хораў) стыль кампазіцыі, які быў заснаваны на апазіцыі і кантрасце (прасторавай і вушной), а таксама змешваў групы выканаўцаў.
Венецыя была значным цэнтрам стварэння музыкі ад пачатку і да канца XVI стагоддзя. «Одэкатон», надрукаваны Атавіа дэі Петручы ў 1501 г., стаў першай друкаванай калекцыяй партый з нотамі. Петручы надрукаваў больш за 50 тамоў свецкай і касцёльнай музыкі, таксама некалькі тамоў музыкі для лютні.
Барока
Перыяд найвялікшага ўплыву італьянскай музыцы ў Еўропе адбыўся з канца XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзя. На працягу гэтага часу нарадзілася новае стаўленне да тэксту і музыкі, пачалі ўлічваць гучанне і стан слухача, змены адбыліся ў дыссанасе, рытме і тэкстуры. Вынікам стаў стыль барока, які прывёў потым да ўзнікнення такіх жанраў як опера, араторыя, кантата, канцэрт, сімфонія.
Першымі операмі былі «Euridice», выкананая Джакопа Перы і Джуліа Качыні, якая была прэзентавана ў Фларэнцыі ў 1600 г., і «Rappresentazione di Anima e di Corpo by Emilio de Cavalieri» (1550—1602), прэзентаваная ў Рыме ў 1600 годзе. Перы, Качыні і Каваліеры былі звязаныя з таварыствам гуманістаў у Фларэнцыі пад назвай «Camerata», якое імкнулася захапіць папулярнасць дзякуючы таму, што яны выконвалі музыку старажытных грэкаў. Яны пачалі чытаць музыку і ўвялі новы стыль «рэчытаціў» («recitativo»), які дапушчаў праэкатаванне тэксту і яго выразнасць. Голас суправаджаўся спяваннем хору, а сам стыль голасу атрымаў назву ў сценаграфіі «фігурны бас». Цалкам магчымасці новага стылю былі прадэмастраваны ў першай оперы Монтэверды «Orfeo» (1607).
Рым быў цэнтрам жыцця оперы прыкладна з 1620 па 1630-я гады. У 1637 г. першая публічная оперная зала была адкрыта ў Венецыі, пакуль яна не была зачыненая ў канцы XVII стагоддзя. У гэты час Венецыя была опернай сталіцай Італіі. Некалькі выдатных опер з Венецыі былі напісаны Монтэвердзі і яго вучнем П’ерам Франчэска Кавалі. У гэты ж час узніклі і іншыя музычныя стылі, такія як кантата, ораторыя, музычная прэзентацыя сакральных твораў. Адной з характэрных рысаў музыкі барокка была распрацоўка ідыяматычнага стылю запісу для розных інструментаў. Найвялікшым клавішным кампазітарам у XVII стагоддзі быў Джорламо Фрэскобальдзі, арганіст Сабора Святога Пятра ў Рыме.
Падчас барокка ў Італіі пачалі вытворчасць скрыпак. Некаторыя найвялікшыя вытворцы скрыпак працавалі менавіта ў тую эру, такія майстры як Амаці, Страдзівары і Гварнеры працавалі ў гэты час ў месте Крэмона. Тэкстура, якая пачала дамінаваць у наступнай палове XVII стагоддзя, на дзве трэці складалася з інструментаў, найперш скрыпак, і меладычных басовых інструментаў, такіх як віяланчэль і клавішныя, якія напаўнялі слухачоў гукамі і гармоніяй. Тэрмін «трыо соната» быў музыкай, напісанай у вялікай колькасці і найлепшыя экзэмпляры яе адносяцца да Аркангело Корэллі.
Аркестровая музыка таксама бярэ свой пачатак у эры барока. Вялікі інтарэс быў у выкарыстанні кантрасту і масаў на канцэрце. Тэрмін «concerto grosso» («канцэрт буйны») адносіўся да прадстаўлення, на якім быў кантраст паміж вялікімі і малымі групамі інструментаў. Корэллі стварыў мноства розных варыяцый у гэтым жанры. Найбольш важнымі кампазітарамі сольнага канцэрта, якія карысталіся кантрастам у спявянні груп, былі Джузэпэ Тарэлі, Тамаза Альбіноні і Антоніа Вівальдзі.
Вельмі значным кампазітарам на пачатку стагоддзя быў Алесандра Скарлацi, які напісаў больш за 100 твораў. «Opera seria» (гл. опера) была развіта германскімі кампазітарамі ў такой жа ступені, як і італьянскімі, напрыклад, такімі як Мікола Ёмелі і Томаш Траэта (1727—1779). Камічная опера стваралася Джавані Пергалезі, Міколо Пічыні, Джавані Паізіела і Даменіка Цімароза.
Інструментальная музыка не была пакінута ў наступнай палове XVIII стагоддзя. Міланскі кампазітар Джавані Батыста Самарціні атрымаў міжнародную вядомасць за свае сімфоніі. Даваў канцэрты Джавані Батыста Віёці, італьянец, які працаваў у Францыі і Англіі. Луіджы Бакьеры, італьянец, які рабіў сваю кар’еру ў Іспаніі, зрабіў вялікі ўнёсак у камерную музыку.
ХІХ стагоддзе
Найбольш вялікай постаццю ў Італьянскай оперы на пачатку ХІХ стагоддзя быў Джаакіна Расіні. За два дзесяцігоддзі Расіні стварыў каля 40 опер, якія былі прыкладна раўнаважна падзелены паміж сур’ёзнымі і камічнымі жанрамі. Яго лепшы камічны шэдэўр — «Барбары ў Севіллі» (1816). Апошняя опера Расіні, «Вільгельм Тэль» (1829), была напісана ім у Парыжы, дзе ён пражыў з 1824 па 1837 і ад 1855 да яго смерці ў 1868.
Пасля Расіні раннюю вядомасць набылі Вінчэнца Беліні і Гаэтана Даніцэці. Мастацтва Беліні — гэта вычышчаны і выразны лірыцызм, а яго лепшыя працы, такія як «Норма» (1831), атрымліваюць высокія адзнакі. Творы Гаэтана Даніцэці маюць жывучы тэмперамент, а лепшымі працамі з’яляюцца камедыйны «Don Pasquale» (1843) і трагічны «Lucia di Lammermoor» (1835).
У сярэдзіне стагоддзя, пачынаючы з 1840-х, у оперы Італіі дамінуючы стан займае Джузэпэ Вердзі, які прэзентаваў музычныя і нацыяналістычныя імкненні італьянцаў. Ён пісаў у трагічны перыяд — паўстанне ў Італіі, паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай супраць прыгнёту і за незалежнасць, рэвалюцыя 1848. Якраз у гэты перыяд кар’ера Вердзі знаходзіцца на самай вышыні і яго музычныя оперы напоўнены драматызмам, які таемна, так і наяўна выступаюць супраць тыраніі і ўціску.
Вердзі часта засноўваў сваю оперы на творах самых вялікіх еўрапейскіх драматургаў, такіх як Гюго, Шылер і Шэкспір. Лепшыя оперы Вердзі: «Rigoletto» (1851), «Il Trovatore» (1853), "La Traviata’ (1853), «Aida» (1871), i «Otello» (1887). Большасць яго твораў — гэта трагедыі, але апошні — «Falstaff» (1893) — з’яўляецца камедыяй.
Лібрэццістам для «Otello» і «Falstaff» быў Аррыго Боіто, важны кампазітар, лепшай працай якога з’яўляецца «Mefistofele» 1868. Гераічныя оперы Вердзі стварылі ў 1890-х гг. новы стыль пад назвай «Верызмо» («Verismo», рэалізм), які падкрэсліваў дрэннае становішча і супрацьлеглы кантраст. У гэтым кірунку працавалі Пьетро Масканьі «Cavalleria rusticana» (1890) і Ружэро Леонкавала «I Pagliacci» (1892), але найбольшы сталым і паспяховым з іх быў Джакама Пучыні. Пучыні быў кампазітарам з выдатным пачуццём тэатру. Яго сумесь розных элементаў і сентыменталізм у «La Boheme» (1896), з мудрагелістымі строямі ў «Tosca» (1900), і з экзaтычным «Мадам Батэрфляй» (1904).
ХХ стагоддзе
Сярод важных кампазітараў, якія зрабілі пераварот на пачатку ХХ стагоддзя, найбольш значнымі былі Жан Франчэска Мальп’еро, Ільдэбранда Пізэці, Атаріна Рэспіньі і Альфрэдо Касэлла (1883—1947). Гэтыя артысты свядома прымалі ўдзел у аднаўленні інструментальнай музыкі, якую адносна занядбалі ў ХІХ стагоддзі. Яны шукалі натхнення ў творах Італьянскага Рэнесансу, у барокка і ў Рыгарыянскіх хорах. Найбольш важным прадстаўніком наступнага калена былі Луіджы Далапіколо і Гофрэдо Петрасі, якія выявілі блізкія кантакты паміж размаітымі кампазітарамі па-за межамі Італіі. Музыка Петрасі ўплывала на Поля Гіндаміта і Ігара Стравінскага. Далапікола, знаёмы з творамі Арнольда Шонберга і Антона Веберна, ўвёў «Дванаццаць таноў» у свой персанальны стыль.
Сёння італьянскія музыкі працуюць у самых разнастайных стылях і напрамках — серыйная музыка, электрычная музыка, папулярная музыка — і выкарыстоўваюць самыя разнастайныя інструменты. Сярод найбольш знакамітых сучасных музыкаў Італіі можна назваць Бруна Мадэрна, Луіджы Нона, Лук’яна Берыа і Сільвана Вуссоці.
Бібліяграфія
- Arnold, Denis, Giovanni Gabrieli and the Music of the Venetian High Renaissance (1985);
- Brown, Howard M., Music in the Renaissance (1976);
- Bukofzer, Manfred, Music in the Baroque Era (1947);
- Dent, Edward, Music of the Renaissance in Italy (1933);
- De Robeck, Nesta, Music of the Italian Renaissance (1928; repr. 1969);
- Einstein, Alfred, The Italian Madrigal, 3 vols. (1949; repr. 1971);
- Grout, Donald J., History of Western Music, rev. ed. (1973) and A Short History of Opera, 2d ed. (1965);
- Haar, James, Essays on Italian Poetry and Music in the Renaissance, 1350—1600 (1986);
- Harman, Alec, ed., The Oxford Book of Italian Madrigals (1983);
- Lakeway, R.C., and White, R.C., Jr., Italian Art Song (1989);
- Lang, Paul H., ed., Contemporary Music in Europe (1965; repr. 1973);
- Levarie, Siegmund, Musical Italy Revisited (1963; repr. 1973);
- Palisca, Claude, Baroque Music (1965);
- Reese, Gustave, Music in the Middle Ages (1940) and Music in the Renaissance, rev. ed. (1959); *Sachs, Harvey, Music in Fascist Italy (1988).
- Musica tradizionale italiana
- Net Music Italia Архівавана 27 красавіка 2006.: List of major recording companies
- Estatica: Italian encyclopedia of music (English menu navigation)
- SIAE Società italiania di autori e editori Архівавана 30 кастрычніка 2012.: the Italian Society of Authors and Editors
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Music Documentation & Services: Cataloguing and Information Centres, Associations, Organizations and Institutes, Magazines, Shops
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Italian music libraries
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Music teaching institutions
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Italian music portals
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Theaters and concert halls
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Music publishers
- CILEA Архівавана 5 кастрычніка 2006.: Italian music composers and musicians
- CEMAT Архівавана 24 студзеня 2010.: Organization to promote computer music research.
- SIBMAS Архівавана 15 красавіка 2013.: International Directory of Performing Arts Collections and Institutions
- Concertoggi: Frequently updated schedule of concerts
- Newsletter of Contemporary Italian Music Архівавана 5 сакавіка 2016.: Archive
- IBIMUS Архівавана 23 кастрычніка 2007.: Institute of Musical Bibliography, Rome.