Ісай Паўлавіч Казінец | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1942 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Ісай Паўлавіч Казінец (сапраўднае імя: Іегуда Пінхусавіч Казінец; 9 красавіка 1910, Гэнічэск, Расійская імперыя — 7 мая 1942, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў часе Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Напярэдадні вайны працаваў у Беластоку. У пачатку акупацыі Мінска арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу ў Кастрычніцкім раёне горада. Уваходзіў у Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б, адказваў за сувязь з падпольшчыкамі гета, кіраваў адпраўкай партызанам папаўнення, зброі, медыкаментаў. Адзін з арганізатараў падпольнай друкарні, дзе выдаваў лістоўкі, падпольны лісток «Вестник Родины». 27 сакавіка 1942 года арыштаваны і пасля катаванняў павешаны. На месцы пакарання смерцю ў Цэнтральным скверы — мемарыяльны знак.
Памяць
У Кастрычніцкім раёне Мінска яго імем названы плошча, вуліца (1964) і 2 завулкі. На доме па вул. Казінца, 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка (1967).
Літаратура
- Казінец Ісай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 426.
- Казінец Ісай Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С.10.
- Казінец Ісай Паўлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 233. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Казінец Ісай Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.