Ісаак Майсеевіч Разет | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1992 |
Род дзейнасці | псіхолаг |
Альма-матар |
Ісаак Майсеевіч Разет (псеўданім — А. І. Розаў; 4 ліпеня 1927, Дзісна, Віцебская вобласць — 1992) — псіхолаг і педагог.
У 1946 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (тады яшчэ імя У. І. Леніна) на аддзяленне логікі, псіхалогіі і рускай мовы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў выкладчыкам логікі і псіхалогіі, затым рускай мовы і літаратуры. У 1964 годзе І. М. Разет перайшоў на працу ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР.
Займаўся вывучэннем праблем фантазіі, творчасці, памяці, эрганомікі і сацыяльнага ўзаемадзеяння.
Работы
Цягам жыцця І. М. Разета было апублікавана 110 ягоных работ. З трох яго кніг — «Псіхалогія фантазіі», «Што трэба ведаць пра памяць» і «Што такое эўрыстыка» — дзве першыя некалькі разоў перавыдаваліся.
Спасылкі
- Шарко А. І. Феномен Розета
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.