Ісаак Іосіфавіч Мільчын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Леў Ісаакавіч Мільчын |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс і графіка |
Вучоба | |
![]() |
Ісаак Іосіфавіч Мільчын (1894, м. Івянец — 1941, Мінскае гета, г. Мінск) — беларускі яўрэйскі жывапісец і графік. Бацька мастака-анімаліста Льва Ісаакавіча Мільчына.
Біяграфія
У 15 гадоў паступіў у рысавальную школу Я. Кругера. У 1911 г. І. Мільчын працягнуў вучобу ў Берлінскай мастацкай школе, аднак Першая сусветная вайна вымусіла мастака вярнуцца дамоў. Вучыўся ў Віцебску ў Школе малявання і жывапісу Ю. Пэна, затым у Віцебскім мастацкім вучылішчы і ў Мінскай мастацкай студыі пад кіраўніцтвам В. Волкава (1929). У 1927—1930 гг. быў членам Усебеларускага аб’яднання мастакоў, з 1928 па 1931 гг. — членам Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі. Упершыню выстаўляўся на 3-й Усебеларускай выстаўцы (Мінск, 1929)[1]. У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
![](../I/%D0%9F%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D1%9E_%D0%BC%D1%8F%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%87%D0%BA%D1%83.jpg.webp)
Загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскім гета разам з жонкай і дачкой.
Творчасць
Мільчын надаваў увагу яўрэйскай тэме: «Пахаванне ў мястэчку», «Вяселле», «Яўрэйскія тыпы», графічны цыкл «Яўрэйскія мястэчкі»[1]. У 1930-я гг. працаваў як тэатральны мастак, аформіўшы ў Беларускім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам шэраг спектакляў, сярод якіх «Вядзьмарка» А. Голдфадэна[1]. Прымаў удзел у афармленні і ілюстраванні мастацкай літаратуры. Сярод твораў кніжнай графіцы: вокладка і малюнкі кнігі І. Барашка «Залатыя арэхі: казка» (1930), вокладкі да кніг С. Баранавых «Пастка» (1930) і З. Астапенка «Краіне» (1931)[2], малюнкі да кнігі Шолама — Алейхема «Сярэбраны».
Зноскі
- 1 2 3 Мильчин Исаак Архівавана 14 сакавіка 2017.
- ↑ Церашчатава В. В. Беларуская кніжная графіка (1917—1941) / рэд. Л.Н. Дробаў. — Мн., 1978. — С. 91. — 96 с. — 1 200 экз.
Літаратура
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 374. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісаак Іосіфавіч Мільчын