Ірэна Дзягутэне
літ.: Irena Degutienė
старшыня Сейма Літвы[d]
15 верасня 2009 16 лістапада 2012
Папярэднік Арунас Валінскас[d]
Пераемнік Відас Гедвілас[d]
прэм’ер-міністр Літвы
4 мая 1999 18 мая 1999
Папярэднік Гядзімінас Вагнорус
Пераемнік Раландас Паксас
прэм’ер-міністр Літвы
27 кастрычніка 1999 3 лістапада 1999
Папярэднік Раландас Паксас
Пераемнік Андрус Кубілюс
Міністр сацыяльнай абароны і працы Літвы[d]
4 снежня 1996 9 лістапада 2000

Нараджэнне 1 чэрвеня 1949(1949-06-01) (74 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Vytautas the Great
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірэна Дзягутэне (лат.: Irena Degutienė; нар. 1 чэрвеня 1949 года ў Шаўляі) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, выконваючая абавязкі прэм’ер-міністра Літвы ў 1999 годзе, старшыня Сейму Литвы ў 2009-2012 гадах.

У 1974 годзе скончыла медыцынскі факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. У 19741976 гадах працавала лекарам на фабрыцы ў Алітусе. З 1976 годзе працавала ў бальніцы ў Вільнюсе на пасадах анестэзіёлага, загадчыцы гастраэнтэралагічнага аддзялення, намесніка галоўнага ўрача і галоўнага ўрача. У 19941996 гадах была сакратаром Міністэрства аховы здароўя.

У 1994 годзе ўступіла ў Саюз Айчыны, заняла пасаду намесніка старшыні партыі. У 1996, 2000 і 2004 гадах абіралася ў Сейм. Яна знаходзілася ў фракцыі Саюза Айчыны, а з 2005 года была яе старшынёй.

10 снежня 1996 года яна была прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны ва ўрадзе Гядзімінаса Вагноруса. Займала гэтую пасаду да 9 лістапада 2000 года. З 4 па 18 мая (пасля адстаўкі Гядзімінаса Вагноруса), а затым і з 27 кастрычніка па 3 лістапада 1999 года (пасля адстаўкі Раландаса Паксаса) была выконваючай абавязкі прэм'ер-міністра.

На парламенцкіх выбарах 2008 года яна была абраная ў чацвёрты раз па аднамандатнай акрузе. 20 лістапада 2008 года стала першым намеснікам старшыні Сейму. У выніку адхіленьня ад пасады старшыні Сейму Арунаса Валінскаса 15 верасня 2009 года яна прыняла на сябе выкананьне ягоных абавязкаў. Праз два дні яна была абраная старшынёй парламента як першая жанчына на гэтай пасадзе ў гісторыі Літвы. На парламенцкіх выбарах у 2012 годзе была пераабраная ў парламент па аднамандатнай акрузе. У новай кадэнцыі яна была абраная намесніцай старшыні Сейма. У 2016 годзе яна захавала свой дэпутацкі мандат яшчэ на адзін тэрмін. Яна засталася на пасадзе намесніка старшыні Сейма.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.