Ірэдэнтызм (італ.: irredento — нявызвалены) — палітычны і грамадскі рух у Італіі ў канцы 19-20 стагоддзя за далучэнне да Італіі пагранічных зямель Аўстра-Венгрыі з італьянскім насельніцтвам — Трыеста, Трэнціна і інш. На пачатку быў прадстаўлены дэмакратычнай апазіцыяй. У 20 стагоддзі італьянскія ўлады выкарыстоўвалі ірэдэнтызм для апраўдання сваіх тэрытарыяльных дамаганняў на Балканах і Адрыятыцы.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.