Ірына Пятроўна Мірашнічэнка | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёрка, спявачка |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 2023 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірына Пятроўна Мірашнічэнка (руск.: Ири́на Петро́вна Мирошниче́нко; 24 ліпеня 1942, Барнаул, РСФСР — 3 жніўня 2023, Масква, Расія) — савецкая і расійская актрыса, спявачка, педагог; народная артыстка РСФСР (1988).
Біяграфія
Нарадзілася 24 ліпеня 1942 года ў Барнауле, куды ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны яе бацька, малодшы палітрук Пётр Ісаевіч Вайнштэйн, быў накіраваны з Масквы ў складзе 22-га запаснога стралковага палка Сібірскай ваеннай акругі. У 1944 годзе вярнулася з маці ў Маскву (бацька быў пераведзены ў штаб Сібірскай ваеннай акругі і далучыўся да сям’і пасля дэмабілізацыі ў жніўні 1945 года).
З 6 да 8 гадоў вучылася ў школе пры вучылішчы імя Гнесіных іграць на скрыпцы. Вучачыся ў школе, займалася ў студыі пры тэатры Ленінскага камсамола. Там пазнаёмілася з драматургам Міхаілам Шатровым, які быў старэйшы за яе на дзевяць гадоў. У 1960 годзе яны пажаніліся.
У 1961 годзе паступіла ў Школу-студыю МХАТ (курс В. П. Маркава). На трэцім курсе дэбютавала ў кіно ў фільме Георгія Данелія «Я крочу па Маскве».
Пасля заканчэння школы-студыі Ірыну прынялі ў МХАТ. Ролі актрысы — Маша ў спектаклі «Чайка», місіс Чыўлі ў «Ідэальным мужы», Жэня ў спектаклі «Валянцін і Валянціна», Маша ў спектаклі «Тры сястры», Даша ў «Сола для гадзін з боем», Ася ва «Удаўцы», Інга ў «Першым дні свабоды», Серафіна дэла Роза ў «Татуяванай ружы», Аркадзіна ў «Чайцы», Ранеўская ў «Вішнёвым садзе» А. П. Чэхава і многія іншыя.
Першай вялікай працай актрысы ў кіно стала роля разведчыцы Галіны Артынскай у фільме «Іх ведалі толькі ў твар» (1966). У «Андрэі Рублёве» А. А. Таркоўскага Ірына Мірашнічэнка сыграла ролю Марыі Магдаліны. Таксама знялася ў фільмах «Дзядзька Ваня», «Крамлёўскія куранты», «Прыйшоў салдат з фронту», «…І іншыя афіцыйныя асобы», «Вам і не снілася…», «Рыжы, сумленны, закаханы», «Таямніцы мадам Вонг», «Зімовая вішня» (2 і 3 часткі), «Журавіны ў цукры».
У 1972 годзе на здымках фільма «Гэта салодкае слова — свабода!» пазнаёмілася з рэжысёрам Вітаўтасам Жалакявічусам, які стаў яе другім мужам. Шлюб пратрымаўся шэсць месяцаў. Праз некалькі гадоў пачаліся адносіны з калегам па тэатры Ігарам Васільевым, праз пяць гадоў яны разышліся. Была праваслаўнай верніцай. Дзяцей не мела.
Фільмаграфія
- Андрэй Рублёў (1966) — Марыя Магдаліна