Ірына Анатольеўна Касцевіч
Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
з 14 сакавіка 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Валерый Малашка

Нараджэнне 26 студзеня 1967(1967-01-26) (57 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Ірына Анатольеўна Касцевіч (нар. 26 студзеня 1967, Мінск) — міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (з 2017 года).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ў 1989 годзе (планаванне прамысловасці), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве).

У 1989—1992 гадах — інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб'яднання «Цэнтрсістэм». У 1993—1994 гадах — эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1994—2002 гадах — вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, начальнік упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2008—2015 гадах — першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 28 студзеня 2015 года да 13 сакавіка 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

14 сакавіка 2017 года прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджана граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.