Ірына Аляксандраўна Новікава
Дата нараджэння 3 жніўня 1956(1956-08-03) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2002)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Ірына Аляксандраўна Новікава (нар. 3 жніўня 1956, г. Каўнас, Літва) — беларускі ўрач алерголаг-імунолаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), дацэнт (2003), прафесар (2008).

Біяграфія

Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979; аспірантура, спецыяльнасць «Алергалогія, імуналогія», 1985).

Працавала ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1979—2004, ЦНДЛ, старшы лабарант, старшы навуковы супрацоўнік; кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, асістэнт, дацэнт, прафесар); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2004; медыка-дыягнастычны факультэт, у 2004—2006 — дэкан факультэта, кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, алергалогіі і імуналогіі, з 2004 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: імуналагічная дыягностыка; імунакарыгіруючая тэрапія.

Узнагароды

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2008), Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2015), Грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016).

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.