Ірына Алегаўна Леўшына | |
---|---|
альтэрн.: Ірына Леўшына | |
Род дзейнасці | журналістка, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1965 (58 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы |
Ірына Алегаўна Леўшына — беларуская журналістка і палітычная зняволеная рэжыму Лукашэнкі. Галоўная рэдактарка прыватнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
Біяграфія
Працавала няпоўны працоўны дзень у газетах «Счастливый случай» і «Рэспубліка», не магла знайсці сталую працу, бо гадавала маленькае дзіця[1]. Прыйшла ў агенцтва БелаПАН у 1992 годзе. Пасаду галоўнага рэдактара агенцтва заняла ў 2018 годзе пасля смерці Алеся Ліпая, заснавальніка і галоўнага рэдактара БелаПАН з 1991 года[2].
9 жніўня 2018 года яе затрымалі на 48 гадзін па абвінавачванні ў незаконным выкарыстанні інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Следчы камітэт у справе БелТА абвінаваціў шэраг незалежных СМІ і журналістаў у незаконным выкарыстанні платнай інфармацыі агенцтва БелТА. Сумы, якія БелТА павінна была страціць з-за іх, вагаліся ад 3000 да 7000 BYN[3]. З заклікам да вызвалення журналістаў выступілі Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы, АБСЕ і «Рэпарцёры без межаў»[4]. У канцы жніўня 2018 года ёй быў забаронены выезд з краіны[5]. 29 лістапада 2018 года Следчы камітэт зняў абвінавачванні, але Леўшыне прышлося выплаціць кампенсацыю шкоды БелТА ў памеры 12000 BYN і штраф памерам 735 BYN[6]. У лістападзе 2018 года была вылучана разам з Таццянай Каравянковай з БелаПАН і Аляксандрам Тамковічам са «Свободных новостей-плюс» на нацыянальную прэмію беларускіх праваабаронцаў[7][8].
18 жніўня 2021 года сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў БелаПАН, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі арыштаваныя, у тым ліку галоўная рэдактарка Леўшына[9][10]. Леўшына была арыштаваная ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[11][12]. Леўшына разам з іншымі зняволенымі супрацоўнікамі БелаПАН сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, 19 жніўня 2021 года была прызнана палітычнай зняволенай[11][12].
6 кастрычніка 2022 года Леўшынай прызначылі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[13].
Узнагароды
- У 2018 годзе Ірыне Леўшынай нададзена званне журналісткі года ў рамках штогадовых узнагарод праваабаронцаў у Беларусі. У абгрунтаванні было сказана, што Леўшына клапацілася, каб праблема правоў чалавека ў Беларусі не знікала з інфармацыйнай прасторы[14].
Заўвагі
- ↑ Мжельская, Ольга. Ирина Левшина: Моя мечта - уважать руководство моей страны (руск.). Reform.by (12 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Дадэрка, Стас. Ірына Леўшына: БелаПАН зараз перажывае самы складаны перыяд . Беларускае Радыё Рацыя (19 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ pj. Dziennikarze wolnych mediów i korespondent Deutsche Welle oskarżeni w sprawie Biełty (польск.). Polska Agencja Prasowa. Белсат (9 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Białoruś: Zatrzymani dziennikarze już na wolności (польск.). Польскае Радыё. Rzeczpospolita (10 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2018. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ jb. Białoruscy dziennikarze podejrzewani w „sprawie Biełty” z zakazem opuszczania kraju (польск.). TUT.BY. Белсат (27 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Ірына Леўшына: «Справа БЕЛТА» магла проста разваліцца ў судзе . Беларуская служба Радыё «Свабода». Новы Час (30 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Наш зямляк можа стаць Журналістам года. Вядомы шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў . Рэгіянальная газета (3 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ юл. Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Polskie Radio dla Zagranicy (30 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.
- ↑ als. Belarus: Lukaschenkos Regime geht gegen unabhängige Nachrichtenagentur Belapan vor (ням.). Deutsche Presse-Agentur. Der Spiegel (18 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
- ↑ asty\mtom. Praca redakcji BiełaPAN sparaliżowana po rewizji białoruskich służb. Agencja będzie kontynuować pracę z zagranicy (польск.). Польскае агенцтва друку. TVN24 (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2021. Праверана 19 жніўня 2021.
- 1 2 Заява аб прызнанні трох супрацоўнікаў "БелаПАН" палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
- 1 2 Зняволеныя супрацоўнікі «БелаПАН» прызнаныя палітвязнямі . Новы Час (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
- ↑ Вярхоўны суд пакінуў прысуды абвінавачаным па «справе БелаПАН» . Новы Час (6 студзеня 2023).
- ↑ Prus, Justyna. Białoruś: Dziennikarka Iryna Leuszyna z nagrodą obrońców praw człowieka (польск.). Польскае агенцтва друку. Dziennik Gazeta Prawna. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 31 мая 2020.