| ||||||||||||||||||||
Ірпе́нь[1] ці Ірпінь[2] (укр.: Ірпінь) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны, на рацэ Ірпень. Плошча 110,83 км². Насельніцтва 65 167 чал. (1 студзеня 2022).
Гісторыя
Сваім з’яўленнем горад Ірпінь абавязаны будаўніцтву чыгункі Кіеў — Ковель, якое пачалося ў 1899 годзе. Каля дарогі, недалёка ад Кіева, работнікі чыгункі заснавалі дачныя пасёлкі Ірпінь, Буча і Ворзэль. Пасёлкі Ірпінь і Буча атрымалі назвы ад аднайменных рэк, каля якіх яны знаходзіліся.
20 кастрычніка 1938 года Ірпень атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу.
У 1956 годзе Ірпінь атрымаў статус горада.
Адукацыя і навука
Насельніцтва
1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2008 | 2012 | 2022 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
18 186 | 25 275 | 31 598 | 38 710 | 40 593 | 39 945 | 41 693 | 65 167 |
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кіеўскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірпінь
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.