Іркуцкая губерня | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1764 | ||
Дата скасавання | 1926 | ||
Насельніцтва |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іркуцкая губерня — губерня ў складзе Расійскай імперыі, Расійскай рэспублікі, Расійскай Савецкай рэспублікі і РСФСР у 1764—1926 гадах. На 1900 год складалася з пяці акругаў і аднаго павета. Губернскі горад — Іркуцк.
Гісторыя
У 1708 годзе быў ліквідаваны Сібірскі прыказ і ўтворана Сібірская губерня. У 1764 годзе з Сібірскай губерні выдзелена Іркуцкая губерня. У 1805 годзе з Іркуцкай губерні выдзелена і ўтворана самастойная Якуцкая вобласць. З 1822 па 1884 год губерня ўваходзіла ва Усходне-Сібірскае генерал-губернатарства. У 1851 годзе з Іркуцкай губерні вылучана і ўтворана самастойная Забайкальская вобласць. У 1884 годзе губерня ўвайшла ў склад новаўтворанага Іркуцкага генерал-губернатарства.
У сакавіка 1917 года Іркуцкае генерал-губернатарства, у якое ўваходзілі Іркуцкая і Енісейская губерні, Забайкальская і Якуцкая вобласці, спыніла сваё існаванне. 15 жніўня 1924 года тэрыторыя Іркуцкай губерні была падзелена на 3 акругі — Іркуцкую, Тулунскую, Кірэнскую і 2 прамысловыя раёны — Чарамхоўскі і Бадайбінскі.
25 мая 1925 года Пастановай УЦВК быў утвораны Сібірскі край, Іркуцкая губерня ўвайшла ў яго склад. 28 чэрвеня 1926 года Пастановай УЦВК Іркуцкая губерня скасаваная, на яе тэрыторыі створаны 3 акругі Сібірскага края — Іркуцкая, Тулунская і Кірэнская.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іркуцкая губерня