Іржы Руснак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Jiří Rusnok | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Мілаш Земан | ||||||
Папярэднік | Пётр Нечас | ||||||
Пераемнік | Багуслаў Собатка | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Шпідла | ||||||
Папярэднік | Міраслаў Грэгр | ||||||
Пераемнік | Мілан Урбан | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мілаш Земан | ||||||
Папярэднік | Павел Мерцік | ||||||
Пераемнік | Багуслаў Собатка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1960 (63 гады) |
||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | эканаміст | ||||||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
І́ржы Ру́снак (чэшск.: Jiří Rusnok; нар. 16 кастрычніка 1960, Острава, ЧССР) — чэшскі палітык, прэм'ер-міністр Чэхіі з 2013 года па 2014 год[2].
Біяграфія
Іржы Руснак нарадзіўся 16 кастрычніка 1960 года ў Остраве. У 1984 годзе скончыў Вышэйшую школу эканомікі ў Празе.
Кар’еру пачынаў у Дзяржплане, затым працаваў у Федэральным міністэрстве па стратэгічным планаванні і Федэральным міністэрстве працы і сацыяльных спраў. На працягу шасці гадоў працаваў кансультантам, кіраўніком сацыяльна-эканамічнага аддзела ў Чэшска-мараўскай канфедэрацыі прафсаюзаў. У жніўні 1998 года прызначаны намеснікам міністра працы і сацыяльных спраў, з красавіка 2001 года па ліпень 2002 года быў міністрам фінансаў, з ліпеня па сакавік 2003 года займаў пасаду міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі.
Пасля 2003 года сышоў з палітыкі, займаўся бізнесам. У 2005—2012 гадах быў прэзідэнтам Асацыяцыі пенсійных фондаў. З 2006 года і да лета 2013 года Руснак старшыня савета дырэктараў і галоўны выканаўчы дырэктар пенсійнага фонду ING. З 2009 года — старшыня Савета грамадскага кантролю аўдыту. З 2010 года з’яўляецца членам Нацыянальнага эканамічнага савета ўрада Чэхіі.
Прэм’ер-міністр
Пасля скандала, звязанага з абвінавачваннямі некаторых членаў урада ў карупцыі, а таксама скандалу, звязанага з кіраўніком апарата былога прэм’ера Янай Надзьявай, Пётр Нечас сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 17 чэрвеня 2013 года[3]. На яго месца прэзідэнтам Земанам быў прызначаны 25 чэрвеня Іржы Руснак[4].
Руснаку было неабходна за 60 дзён сфарміраваць Урад Чэшскай Рэспублікі і атрымаць вотум даверу Палаты дэпутатаў Парламента, аднак супраць прызначэння Руснака выступілі многія члены Палаты дэпутатаў, якія запатрабавалі правядзенні датэрміновых выбараў[5]. Аднак яму праз два тыдні ўдаўся сфарміраваць новы ўрад[6].
7 жніўня ўрад атрымаў вотум недаверу Палаты дэпутатаў і на наступны дзень Руснак заявіў, што ўрад у бліжэйшыя дні сыдзе ў адстаўку.[7]. 9 жніўня Іржы Руснака абвясціў пра адстаўку ўрада. 13 жніўня Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прыняў адстаўку ўрада Руснака. Члены ўрада і сам Руснак выконвалі свае абавязкі да фарміравання новага ўрада пасля пазачарговых выбараў у Палату дэпутатаў Парламента[8]. Аднак фарміраванне ўрада ў Чэхіі зацягнулася да пачатку наступнага года[9]. І толькі 29 студзеня прэзідэнт зацвердзіў склад новага ўрада Багуслава Собаткі[10].
Асабістае жыццё
Іржы Руснак жанаты, мае двух сыноў — Міхала (1989) і Томаша (1992)[11].
Заўвагі
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ Новым прэм’ерам Чэхіі стаў Іржы Руснак
- ↑ Prezident přijal demisi předsedy vlády
- ↑ Іржы Руснак стаў новым прэм’ерам Чэхіі
- ↑ Іржы Руснак прызначаны новым прэм’ер-міністрам Чэхіі
- ↑ ИРЖИ РУСНОК
- ↑ Урад Чэхіі падасць у адстаўку ў найбліжэйшыя дні
- ↑ Прэзідэнт Чэхіі прыняў адстаўку ўрада Іржы Руснака
- ↑ У Празе падпісаны дагавор аб фарміраванні трохпартыйнага кааліцыйнага ўрада
- ↑ У Чэхіі з’явіўся новы палітычны ўрад.
- ↑ Біяграфія Іржы Руснака
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка) (чэшск.)