Гарадзішча | |
Ірвяніца | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Вёска | Ірвяніца |
Статус |
![]() |
Ірвяніца — археалагічны помнік каля вёскі Ірвяніца Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра вёскі, на высокім (процілеглым) беразе ракі Ірвяніца, на мысе, абмежаваным 2 ярамі.
Апісанне
Пляцоўка авальнай формы, памерам 31×45 м, вышыня над поймай 20 м. З усходняга боку ўмацавана валам вышынёй 3-4 м, шырынёй у ніжняй частцы да 8 м, верхняй — 2-3 м і ровам глыбінёй 3 м. Вядома з 1983 года. Абследаваў у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
- Гарадзішча (в. Ірвяніца) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 265.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.