Ірад Анціпа | |
---|---|
Нараджэнне |
не пазней за 20 да н.э. |
Смерць | 39 |
Род | Ірадыяды[d] |
Бацька | Ірад Вялікі[1][2] |
Маці | Малтака[d][1] |
Жонка | Фазеліс[d] і Ірадыяда[2] |
Дзейнасць | палітык, манарх |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірад Анціпатар — цар іўдзейскі (4 да н.э. — 39) ідумейскага паходжання, сын Ірада Вялікага (73—4 да н.э.).
Біяграфія
Пастаўлены царом Іудзеі рымскім трыумвірам Маркам Антоніем. Кіраваў чацвёртай часткай Іўдзейскага царства, як і яго бацька, быў заўзятым будаўніком, заснаваў горад Тыверыяду, названую ў гонар рымскага імператара Тыберыя, куды перанёс сваю рэзідэнцыю. Як слабавольная і беспрынцыпная асоба, ён любіў шыкоўнае жыццё і вострыя адчуванні. Адвергнуўшы законную жонку, Ірад сышоўся з Ірадыядай, жонкай свайго зводнага па бацьку брата. За гэту сувязь Іаан Хрысціцель ганьбаваў Ірада, які, баючыся выкрыцця, да часу цярпеў Іаана, пакуль у справу не ўмяшалася сама Ірадыяда. Каб звесці з Іаанам асабістыя рахункі, яна спачатку дамаглася яго зняволення ў крэпасць, а пасля пакарання яго смерцю праз адсячэнне галавы. Пад уплывам Ірадыяды Ірад, каб дамагчыся царскай годнасці, заключыў сепаратны саюз з парфянамі супраць рымлян. За гэта ён разам з Ірадыядай па загаду імператара Кая Калігулы быў высланы ў гальскі горад Люгдунум Канвенарум (цяпер Сэн-Бертран-дэ-Каменж, Францыя) і пасаджаны там у турму, дзе і памёр. Хрысціянскае паданне абвінавачвае Ірада не толькі ў абразе, але і ў прамым саўдзеле ў смерці Ісуса Хрыста.[3]
Зноскі
- 1 2 группа авторов Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем — СПб.: Брокгауз — Ефрон.
- 1 2 Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 edições — М.: 1891.
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 175. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 175. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.