Ірадыяда
грэч. Ηρωδιάς
Поль Дэларош, Ірадыяда
Поль Дэларош, Ірадыяда
Нараджэнне 15 да н.э.
Смерць не раней за 39
Бацька Арыстабул IV[d]
Маці Berenice[d]
Муж Ірад Філіп I і Ірад Анціпа[1]
Дзеці Саламея
Веравызнанне іўдаізм
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірадыяда (каля 15 да н.э. — пасля 39 н.э.) — паводле паведамлення Іосіфа Флавія[2], Ірадыяда была ўнучкай Ірада Вялікага ад яго сына Арыстабула.

Біяграфія

З яе імем сінаптычныя Евангеллі звязваюць пакаранне смерцю Іаана Хрысціцеля.

Паводле Флавія, яна была замужам за сваім дзядзькам Ірадам Філіпам I і мела ад яго дачку Саламею, але захапілася беззаконнай сувяззю з яго адзінакроўным братам, Ірадам II Анціпай (у іх быў агульны бацька, Ірад I Вялікі, але розныя маці). Паводле сіноптыкаў, Іаан Хрысціцель смела прыйшоў да тырана і адкрыта выкрываў Ірада за развод з жонкай і незаконны шлюб з Ірадыядай. Гэта раз’юшыла Ірадыяду і яна, скарыстаўшыся магчымасцю, дамаглася таго, што галава «найвялікшага з народжаных жонкамі» пала пад мячом ката (гл. Мф. 14:1—12; Мк. 6:14—29; Лк. 9:7—9).

Як піша Флавій, Ірадыяда наклікала бедства на Ірада Анціпу і была саслана разам з ім у Галію, дзе і памерла.

У гонар Ірадыяды названы астэроід (546) Герадыяда, адкрыты ў 1904 годзе.

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 9 мая 2022.
  2. Іосіф Флавій, Іўдзейскія Старажытнасці XVIII

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.