Іосіф Яфімавіч Хейфіц | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1905[1] ці 4 (17) снежня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1995[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Яніна Баляславаўна Жэйма |
Дзеці | Dmitri Svetozarov[d] і Vladimir Svetozarov[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Прэміі |
|
Узнагароды | |
IMDb | ID 0451576 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іосіф Яфімавіч Хейфіц (17 снежня 1905, Мінск — 24 красавіка 1995, Санкт-Пецярбург) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1946), народны артыст СССР (1964), Герой Сацыялістычнай Працы (1975).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. Працоўную дзейнасць пачаў у 1920 годзе памочнікам кашталяна Рэўтрыбунала Кіеўскай ваеннай акругі. У 1927 годзе скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (з 1925 — аддзяленне Дзяржаўнага фотакінатэхнікума, цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут кіно і тэлебачання), у 1928—1930 гадах вучыўся на кінафакультэце Дзяржаўнага інстытута гісторыі мастацтваў.
У 1928 годзе прыйшоў працаваць на Ленінградскую кінафабрыку «Саўкіно», (цяпер — кінастудыя «Ленфільм»). У кіно дэбютаваў спачатку як сцэнарыст, сумесна з А. Г. Івановым і А. Р. Зархі стварыўшы сцэнарыі фільмаў «Месяц злева» і «Транспарт агню».
Пазней стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, у 1928—1950 гадах працаваў сумесна з А. Р. Зархі, узначаліў 1-ю камсамольскую пастановачную брыгаду ленінградскай кінафабрыкі «Саўкіно», якая выпусціла фільмы, прысвечаныя савецкай моладзі «Апоўдні» (1931), камедыю «Гарачыя дзянёчкі» (1935). У час эвакуацыі, у 1941—1942 гадах, быў мастацкім кіраўніком Ташкенцкай і Тбіліскай кінастудый, потым вярнуўся ў Ленінград.
У 1960-я гады звярнуўся да рускай класікі, экранізаваўшы творы А. Чэхава, І. Тургенева, А. Купрына.
У яго фільмах раскрыліся акцёрскія індывідуальнасці І. Савінай, А. Баталава, А. Папанава, А. Даля, У. Высоцкага, Л. Максакавай, А. Рогаўцавай, А. Кораневай, С. Садальскага. Работы рэжысёра атрымлівалі розныя кінематаграфічныя прызы, у тым ліку былі адзначаны і на Канскім кінафестывалі.
Выкладаў у акцёрскай школе пры кінастудыі «Ленфільм». У 1977—1978 гадах кіраваў рэжысёрскай майстэрняй на Вышэйшых курсах рэжысёраў і сцэнарыстаў.
Член ВКП(б) з 1945 года. Член Саюза кінематаграфістаў СССР (Ленінградскае аддзяленне), з 1971 года — першы сакратар Ленінградскага аддзялення СК СССР.
Памёр 24 красавіка 1995 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Камароўскіх пасялковых могілках.
Зноскі
- 1 2 3 Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Хейфиц Иосиф Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.