Іосіф Фантана II | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1676 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1739 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Giacomo Fontana[d], Jan Kanty Fontana[d] і Магдаліна Фантана[d] |
Іосіф Фанта́на II (італ.: Giuseppe Giacomo Fontana, польск.: Józef Fontana; 1676, Мендрызіа(?) ‒ 1739, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжання.
Біяграфія
Прыбыў з кантона Тычына ў Польшчу каля 1698 г. Яго брат Дамінік (пам. каля 1755 г.) абгрунтаваўся ў Гродне. У Польшчы Іосіф у 1709 годзе ажаніўся з Барбарай Келер[1].
Сям'я
У шлюбе з Барбарай Келер меў сямёра сыноў, якія працягнулі сямейную традыцыю, і шэсць дочак[1]:
- Якуб (нар. 1710) — выдатны архітэктар, за свае заслугі перад краінай атрымаў шляхецтва
- Іосіф (нар. 1716)
- Караль Антон Каспар (нар. 1721)
- Караль Дамінік Якуб (нар. 1724)
- Казімір Антон (нар. 1726)
- Ян Каэтан (нар. 1728)
- Ян Канты (нар. 1731)
- Ганна Эльжбета
- Кацярына Багуміла
- Барбара Эльжбета
- Правідэнцыя
- Магдаліна, выдадзена замуж за вядомага варшаўскага скульптора Іагана Георга Плерша
- Гертруда
Сям'я падтрымлівала сувязі з другімі вядомымі варшаўскімі мастакамі таго часу, напрыклад з сям'ёй архітэктара Антоніа Салары[1].
Творы
- Ансамбль касцёла і кляштара пяраў у Шчучыне (з Іосіфам Піёлам — пачатак кар’еры ў якасці кіраўніка будаўніцтва)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы у Сідры (з Іосіфам Піёлам)
- Касцёл Святога Яна Божага і кляштар баніфратаў у Варшаве (з Антоніа Салары)
- Касцёл францысканцаў у Варшаве (з сынам Якубам)
- Палац Бялінскіх па вул. Каралеўскай у Варшаве (да 1730, знесены ў 1895)
- Палац Бялінскіх у Казлуўцы
- Палац Бялінскіх у Отвацку Велькім
- Удзел у апошняй фазе будаўніцтва касцёла Святога Крыжа ў Варшаве
- Фасад касцёла піяраў (гарнізоннага) у Варшаве
- Перабудова палаца Чартарыйскіх па вул. Кракаўскае прадмесце ў Варшаве
- Працы ў Віляноўскім палацы
- План рэканструкцыі Казіміраўскага палаца ў казармы для саксонскіх войскаў (1732, разам з палкоўнікам Яўхам),
- Адбудова Палаца прымаса ў Варшаве
- Палац архібіскупаў у Аброшыне
Зноскі
- 1 2 3 Ауксе Каладжинскайте. Деятельность архитектора Иосифа Фонтана в Великом княжестве Литовском
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.