Іосіф Георгіевіч Васількоў
Дата нараджэння 11 сакавіка 1879(1879-03-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1942(1942-08-23) (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі

Іосіф Георгіевіч Васількоў (11 сакавіка 1879, Ялец — 23 жніўня 1942) — беларускі батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі[1].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1904 годзе. У 1920—1929 гг. прафесар, загадчык кафедры батанікі Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 г. БСГА). З 1934 г. у Інстытуце біялагічных навук АН БССР[1]. Кіраваў аддзелам жывых вышэйшых раслін Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР[2].

Навуковая дзейнасць

Вывучаў флору Еўрапейскай часткі СССР, Каўказа, Казахстана. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР»[1].

Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела жывых раслін прафесара І. Г. Васількова быў створаны філагенетычны сад на плошчы 0,97 га пры Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі[2].

Бібліяграфія

  • Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. — Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, 1927, т. 3.

Зноскі

  1. 1 2 3 Васильков Иосиф Георгиевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
  2. 1 2 Лунина Н. М. История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси (руск.)

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.