Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка (6 лістапада) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1943 (51 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч (6 лістапада 1891, хутар Лявонаўка, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл. — 19 жніўня 1943, ГУЛАГ) — беларускі мовазнавец.
Біяграфія
У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З пачаткам 1-й сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лютым 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях рускую і лацінскую мовы. У жніўні 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1923). Прыехаў у Мінск, дзе выкладаў беларускую мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. З лютага 1924 у БДУ на кафедры гісторыі беларускай мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 1929—1930 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай мовы і беларуская дыялекталогія. У верасні 1930 вымушаны выехаць з Беларусі. Працаваў у Саратаве ва ўніверсітэце, з 1931 — у педінстытуце. З верасня 1934 у Арэнбургскім педінстытуце. Арыштаваны 17.9.1937. Сасланы ў лагер на Поўначы. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны.
Творы
- Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка. Мн., 1927 (факсімільнае выданне, 1994);
- Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі: Гісторыка-метадалагічны нарыс // Працы БДУ. 1925, № 6-7. С. 98—127;
- Мова выданняў Францішка Скарыны // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926. С. 262—283;
- Форма «прошлага ў будучым» (буду-лъ) у мове дакументаў «Літоўскай метрыкі» // Працы БДУ. 1927. Т. 16;
- Ещё к вопросу о «ляшских» чертах в белорусской фонетике // Slavia (Praha). 1930. R. 9. S. 500—523.
Зноскі
Літаратура
- Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985. С. 115—126.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
- Лингвистическая дискуссия с расстрелом. Фрагменты биографии Осипа Волк-Левановича // СБ, 28.08.2009
- ВОЛК-ЛЕВАНОВИЧ Иосиф Васильевич Архівавана 31 жніўня 2021. // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.