Іосіф Іосіфавіч Жыновіч
Іосіф Жыновіч у казахстанскім горадзе Цеміртау. Люты, 1937 г.
Іосіф Жыновіч у казахстанскім горадзе Цеміртау. Люты, 1937 г.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 мая 1907(1907-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1974(1974-01-13) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музычны педагог, цымбаліст
Інструменты цымбалы
Выхаванцы Таццяна Пятроўна Сцяпанава
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іо́сіф Іо́сіфавіч Жыно́віч (Жыдовіч) (14 мая 1907, в. Арэшкавічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, Беларусь — 13 студзеня 1974, Мінск) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог , народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Біяграфія

Іосіф Жыновіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах.

У 1922 г. юнака прынялі салістам-цымбалістам у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы ў Мінску). Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). У 1927 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вучобу ў БДУ спалучаў з вучобай у Мінскім музычным тэхнікуме.

Артысты Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР. Жыновіч першы злева ў другім шэрагу

У 1930 г. кіраўнік, у 1938—1941 гг. саліст, канцэртмайстар і педагог створанага Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР.

У 1931 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1935 г. быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі «кулакі». Бацькі незадоўга да гэтага былі пазбаўленыя выбарчых правоў, а пасля высланыя з канфіскацыяй маёмасці. Сам Іосіф змяніў прозвішча на Жыновіч. Тэарэтыка-кампазітарскае аддзяленне Беларускай кансерваторыі скончыў у 1941 годзе.

У 1939 г. адбыўся Першы Усесаюзны агляд выканаўцаў на народных інструментах, лаўрэатам якога стаў І. І. Жыновіч (другая прэмія). Падчас вайны быў накіраваны ў Казахскую філармонію, адкуль у складзе канцэртнай брыгады выязджаў на фронт. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск.

З 1946 г. Жыновіч прызначаны мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР (з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю да 1963 года. Сярод яго вучняў В. А. Бурковіч

Творчасць

Напісаў музычныя творы: «Беларуская мелодыя» для ансамбля цымбалаў і 2 арфаў, «Сказ-быліна аб зямлі беларускай», канцэртныя апрацоўкі народных танцаў «Лявоніха» і «Мікіта».

Пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штрауса, Ф. Шапена, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта, сімфаньеты «Беларускія карцінкі» М. Чуркіна, фіналы першага канцэрта для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам і серэнады для струннага аркестра П. Чайкоўскага, фартэпіянныя п'есы «У манастыры» з «Маленькай сюіты» А. Барадзіна і «Багатырскія вароты» з «Карцінак з выстаўкі» М. Мусаргскага, многія іншыя творы замежнай класікі і савецкай музыкі.

Ушанаванне памяці

У Мінску на доме, дзе жыў І. Жыновіч, усталявана мемарыяльная дошка. У яго гонар названая адна з вуліц у мінскім мікрараёне Дамброўка.

Зноскі

  1. Жинович Иосиф Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Спасылкі

  • Дасье БЕЛТА(недаступная спасылка)
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 9 студзеня 2013.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Славутыя людзі. Талька і наваколлі. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 9 студзеня 2013.
  • А. Я. Ракава.. Жыновіч Іосіф. Пуховчане. Марьина Горка on-line. Праверана 24 студзеня 2010.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Ракава А. Я. Жыно́віч (Жыдовіч) Іосіф Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 469. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Жино́вич (наст. фам. — Жидович) Иосиф Иосифович // Гондольера — Корсов. М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1974. — Стб. 399. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.