Іона IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сільвестр Бялькевіч[d] | ||||||
Пераемнік | Ілля (Куча) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Макарый II[d] | ||||||
Пераемнік | Макарый (Еўлашэўскі)[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Смерць | 1577[1] | ||||||
Дынастыя | Пратасовічы |
Іона IV Пратасовіч-Астроўскі (? — 1577) — дзеяч праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Пратасовічаў герба «Ястрабец». Да прыняцця сану быў, відаць, каралеўскім дваранінам. Епіскап пінскі і тураўскі ў 1566—1568 гадах. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі ў 1568—1577 гадах. Правіў у складаных умовах пачатку пранікнення езуітаў у Вялікага Княства Літоўскага і схілення імі буйных беларускіх феадалаў у каталіцтва. Клапаціўся аб упарадкаванні дзейнасці епархій. Атрымаў ад вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста граматы аб недатыкальнасці духоўных спраў і судоў. Дамагаўся забароны даваць епіскапскія кафедры і манастыры свецкім асобам, аднак, нягледзячы на абяцанні караля, гэта заганная з’ява ў царкоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага працягвалася. Беспаспяхова прасіў Жыгімонта II Аўгуста дазволіць праваслаўным іерархам засядаць у каралеўскай радзе побач з каталіцкімі біскупамі.
Калі састарэў, у 1576 годзе прызначыў правіць мітраполіяй Ілью Кучу, захаваўшы за сабой старшынства ўдухоўных справах.
Зноскі
Літаратура
- Юрый Бажэнаў. Іона IV // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Макарий. История Русской церкви. СП6., 1879. Т. 9. С. 150—189;
- Мартoс А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С. 128.